Знайсці
14.10.2020 / 09:4114РусŁacБел

Былы міліцыянер трапіў у апублікаваную базу супрацоўнікаў: Пачаліся непрыемныя пытанні ад знаёмых і былой дзяўчыны

Апошнім часам у інтэрнэце публікуюцца персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі.

Тэлеграм-каналы апублічваюць імёны, тэлефоны, у нейкіх выпадках фотаздымкі, нумары машын і нават адрасы меркаваных супрацоўнікаў.

На адзін з такіх зліваў «Нашай Ніве» паскардзіўся былы супрацоўнік сталічнага крымінальнага вышуку, які звольніўся летась — па яго словах, апублікаваныя базы — старыя, але наступствы ён адчуў на сабе. 

Ён расказаў, што ў адзін з дзён зайшоў у тэлеграм і ўбачыў у адной з баз сваё імя (ён не хоча выступаць адкрыта, але прадаставіў Рэдакцыі пацверджанні таго, што ён сапраўды служыў і быў звольнены у 2019 годзе па пагадненні бакоў — «НН»). 

Пасля таго, кажа былы супрацоўнік, яму давялося перажыць пару непрыемных момантаў у сувязі з цікавасцю знаёмых. 

«Праз некаторы час мне піша мой сябра са школы, потым — былая дзяўчына, з якой мы вельмі мірна і пяшчотна разышліся, засталіся ў добрых адносінах, потым яшчэ знаёмы, потым калега з работы.

Калега дык ведаў, дзе я працаваў раней, асабліва не выказваў нічога, хіба што пацікавіўся, ці не працую я пад прыкрыццём. А былая дзяўчына спачатку наўпрост не пыталася, але ў агульных знаёмых пачала цікавіцца, ці працую я яшчэ ў міліцыі. Прыйшлося ўсім тлумачыць, што ўжо звольніўся і не маю дачынення да таго, што цяпер адбываецца», — кажа афіцэр запасу. 

Мужчына наракае, што некалькі разоў звяртаўся да адміністратараў тэлеграм-каналаў, каб прыбраць сваё імя. Але атрымалася гэта ці не з шостай спробы. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930