Знайсці
07.10.2020 / 13:243РусŁacБел

Пяскоў: Кантактаў Пуціна з Ціханоўскай не плануецца

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне, ці азначаюць словы Пуціна, што Масква «ў кантакце з усімі ўдзельнікамі, з усімі бакамі канфлікту» ў Кыргызстане, тое, што падобны кантакт магчымы і з апазіцыяй у Беларусі, піша ТАСС.

«Гаворка ідзе аб палітычных партыях у Кыргызстане, якія прымалі ўдзел у выбарах, якія цяпер з'яўляюцца ўдзельнікамі палітычнага ландшафту ў Кыргызстане і знаходзяцца ў краіне. Спадарыня Ціханоўская не знаходзіцца ў Беларусі, наўрад ці можна сказаць, што яна неяк удзельнічае ў жыцці Беларусі, — сказаў Пяскоў. —

Якіх-небудзь кантактаў не плануецца».

Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што Ціханоўская «знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза, актыўна падарожнічае па краінах, сустракаецца з рознымі кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў, якія ў сваю чаргу лічаць нелегітымным дзеючага кіраўніка Беларусі — там зусім іншая сітуацыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930