Знайсці
01.11.2012 / 00:3722РусŁacБел

Хлеб для Сталіна. Гісторыі раскулачаных - поўнае відэа

Новая дакудрама Аляксея Піваварава.

Аляксей Півавараў — аўтар нашумелых фільмаў пра Другую сусветную «Ржэў. Невядомая бітва Георгія Жукава»,«Брэст. Крапасныя героі»,«Другая Ударная. Адданая армія Уласава» — у сваім новым маштабным праекце звярнуўся да іншай вайны, не менш крывавай і трагічнай. Раскулачванне і калектывізацыя пачатку 1930-х гадоў — гэта і была сапраўдная грамадзянская вайна з усімі яе вечнымі прыкметамі: жахамі, лютасцю і расколам грамадства на самым страшным узроўні, калі брат ідзе на брата, а сын — на бацьку.

З падручнікаў гісторыі мы памятаем, як у канцы 20-х Іосіф Сталін вырашыў ператварыць СССР з аграрнай ў магутную індустрыяльную дзяржаву. Мы памятаем «вялікія будоўлі» Магніткі, Горкаўскага аўтазавода і Днепрагэс. На жаль, у тых падручніках не пісалі, чым, а дакладней — кім давялося ахвяраваць дзеля гэтай моцы. Прыкладна 10 мільёнамі моцных сельскіх гаспадароў.

Калі і чаму Сталін запісаў іх у спіс ворагаў? Няўжо ён не разумеў, што будзе голад, або свята верыў у калгас як ідэальную мадэль вясковага ладу? І чаму ў абвешчаным саюзе сярпа і молата, рабочых і сялян, Серп аказаўся нявольнікам?

У новай дакудраме Аляксея Піваварава найвялікшая трагедыя вёскі даследуецца не толькі на гістарычным, але і на асабістым, чалавечым узроўні. Тут як з Другой сусветнай: цяжка знайсці сям’ю, якую так ці інакш не зачапіла б калектывізацыя. І тое, што большасць сучасных людзей проста не ведае пра гэта, ёсць яшчэ адным змрочным наступствам раскулачвання, калі ўраз былі парваныя ўсе ніткі, якія злучалі сем’і, лёсы, увесь лад жыцця.

У фільме занятыя зоркі першай велічыні, у іх ліку — Чулпан Хаматова, Аляксей Серабракоў і Барыс Няўзораў. Здымкі вяліся ў Расіі, Украіне, Беларусі і Казахстане. Грошы на фільм дала Аб’яднаная кампанія «Русал» і асабіста Алег Дзерыпаска.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031