Знайсці
11.10.2012 / 11:011РусŁacБел

Mercedes выпусціць кампактны красовер у стылі G-Class

Кіраўніцтва Mercedes задумалася пра выпуск кампактнай версіі знакамітага G-Class.

Аўтамабіль атрымае такі ж «квадратны» дызайн і будзе канкураваць з новым Land Rover Defender, які з’явіцца ў найбліжэйшыя два гады. Пра гэта паведамляе часопіс Car.

У штаб-кватэры Mercedes ужо нават з’явілася кодавая назва мадэлі — X156. Брытанскія журналісты лічаць, што рынкавая версія можа атрымаць назву GLG. Платформа навінцы дастанецца, мяркуючы па ўсім, ад A-Class. Такім чынам, канкурэнт Defender будзе ўяўляць сабой «брутальную» версію GLA.

Крыніцы ў Daimler сцвярджаюць, што з’яўленне новага ўседарожніка ніяк не паўплывае на лёс будучага пакалення GLK. У лінейку сілавых агрэгатаў для GLG увойдуць бензінавыя і дызельныя маторы аб’ёмам ад 1,6 да 2,1 л, якія развіваюць ад 122 да 204 к.с. У тым выпадку, калі сёлета мадэль атрымае «зялёнае святло», яна можа з’явіцца на канвееры ўжо да 2015 года.

auto.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031