Знайсці
25.08.2012 / 23:2814РусŁacБел

Памёр першы чалавек, што ступіў на Месяц

Нілу Армстрангу было 82 гады.

У пачатку жніўня Ніл Армстранг перанёс аперацыю на каранарных артэрыях, яна дала пэўныя ўскладненні.

Армстранг стаў вядомым 20 ліпеня 1969 года. Ён стаў першым чалавекам, што ступіў на Месяц. Разам з напарнікам Эдвінам Олдрынам яны правялі на спадарожніку Зямлі больш за дзве гадзіны. Менавіта Армстрангу належыць фраза:
«Гэта быў маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скачок для чалавецтва».

Армстранг нарадзіўся 5 жніўня 1930 у штаце Агаё (дарэчы, пасля Другой сусветнай у гэтым штаце асела шмат беларусаў). Ніл вывучыў авіяцыйную прамысловасць ва ўніверсітэце Перд’ю (Індыяна). Навучанне аплочвала дзяржава. У абмен хлопец паабяцаў пайсці на тры гады ў войска.

Служыў у вайскова-марскіх сілах ЗША лётчыкам, выпрабоўваў рэактыўныя самалёты. Удзельнічаў у карэйскай вайне. Меў баявыя ўзнагароды.

З 1958 рыхтаваўся да палётаў на ракетаплане. У 1962 залічаны ў другі набор астранаўтаў НАСА і пачаў рыхтавацца да палётаў у космас. Першы палёт быў здзейснены ў сакавіку 1966.

Праз тры гады ён узначаліў гістарычны экіпаж «Апалона-11».

Пасля працаваў выкладчыкам ва ўніверсітэце Цынцынаці. У 1986 Армстранг з’яўляўся віцэ-старшынёй следчай камісіі, што расследавала гібель шатла «Чэленджэр». Апошнія гады ён пражыў на радзіме ў штаце Агаё.

Скептыкі па сёння спрачаюцца, ці быў ён насамрэч на Месяцы.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031