Падпольшчыка з Беларусі могуць пахаваць у Вавельскім замку
Геройскія ўчынкі, якія здзейсніў Вітольд Пілецкі, ставяць яго ў адзін шэраг з каралямі.
Фонд Paradis Judeaorum звярнуўся да прэзідэнта Польшчы, а таксама да мітрапаліта Кракаўскага ды Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы з ініцыятывай пахаваць цела славутага падпольшчыка ротмістра Вітольда Пілецкага ў Вавельскім замку ў Кракаве.
Геройскія ўчынкі, якія ён здзейсніў, ставяць яго ў адзін шэраг з каралямі – напісана ў лісце фонду.
Некаторы час таму фонд Paradis Judeaorum звязаўся з галівудскімі акцёрамі Мэлам Гібсанам і Клінтам Іствудам, каб увекавечыць памяць ротмістра ў фільме.
Вітольд Пілецкі праславіўся тым, што дабравольцам адправіўся ў канцлагер Асвенцім, каб стварыць там падпольную арганізацыю. Ён першы перадаў на волю інфармацыю аб нацысцкіх злачынствах у канцлагеры, аказваў дапамогу вязням, арганізаваў некалькі ўцёкаў.Пасля таго, як Вітольд Пілецкі сам уцёк з канцлагера, ён браў удзел у Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны ротмістр быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі і расстраляны.
Жыццё Пілецкага цесна звязана з Беларуссю. Перад вайной ён жыў у маёнтку Сукурчы пад Лідай. Тут нарадзіліся яго дзеці. Сёння ад маёнтка Пілецкіх не засталося і следу.
0
0
0
0
0
0
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Без палітыкі і прашэння аб перамозе Расіі. У БПЦ напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 7
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 9
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 8
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 20
Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў
 17
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера