Знайсці
15.08.2012 / 11:192РусŁacБел

Статыстыка: беларусы на зарплату могуць купіць 396 л паліва. А іншыя?

Цікавыя дадзеныя прыводзіць «РІА Навіны». Інфармагенцтва прасачыла дынаміку змянення цэн на паліва за першыя паўгода 2012 і падлічыла, колькі літраў бензіну можа купіць за сярэднюю зарплату жыхар той ці іншай краіны. Мяркуючы з гэтых дадзеных, у Еўропе самае таннае паліва ў Беларусі (ніжэйшыя цэны толькі ў Расіі). Пры гэтым менавіта ў нашай краіне адбыўся найбольшы рост цэнаў на бензін АІ-95 і дызпаліва.

Цэны ў 4-й і 5-й графе пазначаныя ў расійскіх рублях.

Самы дарагі бензін у Нарвегіі. Там 1 літр (імаверна, гаворка ідзе пра АІ-95) абыходзіцца ў $2,43. У нас — у $0,88 (трэба заўважыць, што гэтая сума пастаянна вар’юецца праз ваганні на валютным рынку), у Расіі — у $0,86. У іншых суседзяў паліва каштуе значна даражэй: Украіна — $1,34, Латвія — $1,67, Польшча — $1,68, Літва — $1,71.

Многія справядліва заўважаюць, што і зарплаты ў многіх еўрапейскіх краінах зусім іншыя. Таму інфармагенцтва падлічыла, колькі літраў бензіну можа купіць за сярэднюю зарплату жыхар той ці іншай краіны. Абсалютны лідар па гэтым паказчыку — Люксембург. Чыстай сярэдняй зарплаты (з вылікам падаткаў) жыхара гэтай краіны хопіць на 2248 літраў бензіну. Для параўнання: беларус зможа купіць 396 л. Зрэшты, гэта не самы нізкі паказчык у Еўропе. Сярэдняя зарплата ўкраінца эквівалентная 214 л бензіну, балгарына — 216 л, румына — 267 л, літоўца — 323 л, венгерца — 356 л, латыша — 357 л.

Цікава таксама, што найбольшы рост цэнаў на паліва ў параўнанні са снежнем 2011 года адбыўся менавіта ў Беларусі. Паводле дадзеных «РІА Навіны», цана на АІ-95 вырасла на 19,7%, на дызпаліва — на 13,5% (мяркуючы па ўсім, улічвалася розніца цэнаў у валюце). Ні ў адной еўрапейскай краіне цана паліва так прыкметна ў паказаны час не змянялася. Больш за тое, у многіх краінах цэны на дызпаліва зніжаліся (напрыклад, у Эстоніі — на 6,8%, у Бельгіі — на 4,4%).

rian.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031