Знайсці
24.07.2012 / 11:3814РусŁacБел

Брукаваны Менск

Яшчэ 50 гадоў таму гэтае словазлучэнне мела права на жыццё.

Выкладзеныя брукам вуліцы і плошчы, брукаваныя дарогі — усё гэта было. Не ў такім маштабе, як у Германіі ці Італіі, але было. На жаль, той Мінск застаўся толькі на здымках Бундэс-архіва і карэнных мінчукоў, а таксама ў стужцы «Руіны страляюць ва ўпор», якая захавала выгляд Нямігі.

Пасляваенны Мінск — гэта манументальнае адлюстраванне дасягненняў савецкай імперыі. Пампезны сталінскі ампір паглынуў старыя кварталы. Разам з імі паступова знішчаўся брук: найлепшыя камяні выкарыстоўвалі ў якасці будматэрыял; іншыя вуліцы старанна прыбіралі ў асфальт.

У выніку сёння прагуляцца брукаванымі вуліцамі Мінска практычна нерэальна. Можна паблукаць у Траецкім, спусціцца ўніз па Маркса ці Кірава — але не больш за тое. Горад апрануты ў шэрую плітку і асфальт — гэтаму, безумоўна, радыя кіроўцы і ўладальніцы доўгіх абцасаў. Але некаторым вуліцам так не хапае гэтай каменнай атмасфернасці.

Андрэй Макаёнак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера