Знайсці
25.04.2024 / 14:353РусŁacБел

У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ

Кніга Раберта Корнэра «Пазаліні. Памерці за ідэі», якая выйшла ў выдавецтве АСТ, не мае цэлых старонак тэксту, у якіх расказвалася аб гомасэксуальнасці італьянскага рэжысёра, піша Бі-бі-сі.

Тэлеграм-канал Івана Давыдава

На сайце выдавецтва апублікавана нататка: «Звяртаем вашу ўвагу, што тэкст кнігі быў скарочаны ў сувязі з 478-м федэральным законам».

Гэты закон забараняе распаўсюджванне «інфармацыі, якая прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны і (або) перавагі, педафілію, змену полу». Тэкст, які выдавецтва не вырашылася апублікаваць, пры гэтым не выразаны, а зафарбаваны чорным колерам.

Раней на гэтым тыдні АСТ канфіскавала з продажу некалькі кніг, у якіх, як вынікала з перасцярогі пракуратуры і Экспертнага цэнтра пры Расійскім кніжным саюзе, былі выяўленыя прыкметы «ЛГБТ-прапаганды».

Выданне «Горкій», якое выпусціла рэцэнзію на кнігу пра Пазаліні, таксама зафарбавала чорным значныя кавалкі свайго артыкула. У канцы тэксту аўтар Барыс Купрыянаў указвае: «Кніга «Пазаліні. Памерці за ідэі», безумоўна, заслугоўвае ўвагі. На жаль, аўтар гэтых радкоў не змог ацаніць яе абсалютна аб'ектыўна, бо некаторыя фрагменты арыгінальнага тэксту зафарбаваныя ██████ ████████».

Рэцэнзія на сайце выдавецтва «Горький»

«Кніга выйшла ў серыі «Карціна часу». Мабыць, гэтая серыя можа стаць культавай», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
25.04.2024
Першы крок да неадукаванасці.
25.04.2024
Дык а простая канстатацыя факту што нехта быў гомасэксуалістам, гэта што прапаганда?))
25.04.2024
Так это что получается, как теперь писать про путинских чиновников и депутатов, ведь там половина таких. Не порядок.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031