У Францыі знішчылі два мільёны пляшак вады вядомай маркі Perrier з-за фекальных бактэрый
Бактэрыі былі выяўленыя ў адной са свідравін у дэпартаменце Гар на поўдні Францыі.
Фота: Gastronomiac
Кампанія Nestle знішчыла як мінімум два мільёны бутэлек вады вядомай маркі Perrier. Адбылося гэта пасля таго, як у вадзе выявілі бактэрыі» фекальнага паходжання», паведамляе Franceinfo.
Бактэрыі былі выяўленыя ў адной з свідравін у дэпартаменце Гар на поўдні Францыі. Пры гэтым сама кампанія заявіла толькі аб «кропкавых мікрабіялагічных адхіленнях», якія ўзніклі пасля залеваў.
У сваю чаргу эксперты настойваюць, што свідравіна забруджвалася з 10 сакавіка мікробамі, бактэрыямі групы кішачнай палачкі, а таксама сінягнойнай палачкай.
У кампаніі запэўнілі, што вада ва ўсіх астатніх пляшках, якія паступілі на рынак, бяспечная для ўжывання.
Чытайце таксама:
Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм
Ультраапрацаваныя прадукты могуць уплываць не толькі на наша цела, але і на мозг — навукоўцы