Знайсці
19.04.2024 / 13:532РусŁacБел

Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы

Два чалавекі, затрыманыя ў Польшчы за напад на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава, зʼяўляюцца грамадзянамі Польшчы. Палітычная дзейнасць і погляды Волкава лічацца адным з матываў нападу, піша LRT.

 Шпіталізацыя Волкава пасля нападу. Фота: ФБК

«Затрыманыя два чалавекі, падазраваныя ў нанясенні цялесных пашкоджанняў Волкаву. Яны былі затрыманыя 3 красавіка ў Варшаве. Гэта два грамадзяніны Польшчы. Цяпер яны знаходзяцца ў Польшчы і прызнаныя падазраванымі», — сказаў Юстас Лаўчус, галоўны пракурор Віленскай рэгіянальнай пракуратуры. 

Пракурор не стаў каментаваць, кім зʼяўляюцца гэтыя людзі, і не стаў удакладняць, ці мог напад быць палітычна матываваным, але гэта можа быць адной з асноўных версій. 

«У цяперашні час разглядаюцца ўсе магчымыя версіі злачынства. На гэтым этапе расследавання ёсць падставы меркаваць, што ахвяра пацярпела праз сваю палітычную дзейнасць, а таксама праз свае погляды», — сказаў Лаўчус. 

Падазраваныя могуць быць дастаўлены ў Літву ў маі, але пакуль яны знаходзяцца ў Польшчы. 

Па словах намесніка начальніка Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, затрыманыя, як мяркуецца, прымалі непасрэдны ўдзел у нападзе. Аперацыя па затрыманні падазраваных была арганізавана такім чынам, што падазраваныя не змаглі аказаць супраціву. 

«Падазраецца, што непасрэднымі выканаўцамі гэтага нападу былі грамадзяне Польшчы. Было праведзена пяць ператрусаў і сабраныя доказы», — сказаў Саўлюс Брыгінас, намеснік начальніка Бюро крымінальнай паліцыі Літвы.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў 19 красавіка, што ў Польшчы затрыманы два чалавекі, якія падазраюцца ў збіцці расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. 

На паплечніка Навальнага напалі ў Вільні 12 сакавіка. Яму разбілі малатком акно ў машыне і распылілі ў вочы слёзатачывы газ, пасля чаго нападнік стаў біць Волкава малатком.

Чытайце таксама:

«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
8
Вася/адказаць/
19.04.2024
Ха-ха-ха! Может они ему ещё кричали "выпердоляй"?? )))))
2
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.04.2024
малайцы палякі з літоўцамі. Брытанцы б 100% іх прашляпілі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031