Знайсці
02.05.2024 / 12:402РусŁacБел

СК завёў крымінальную справу за «прапаганду вайны» на чыноўнікаў Польшчы, Літвы і Латвіі 

СК абвінавачвае краіны-суседкі ў жорсткаіх адносінах да мігрантаў.

Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што працягвае расследаваць крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб Польшчы, Літвы і Латвіі.

СК абвінавачвае краіны-суседкі ў жорсткім стаўленні да мігрантаў. У ведамстве заяўляюць, што па крымінальнай справе ў дачыненні да польскіх чыноўнікаў пацярпелымі з'яўляюцца 166 замежнікаў, у дачыненні да Латвіі — 38 замежнікаў. Усе яны спрабавалі патрапіць на тэрыторыю краін ЕС з тэрыторыі Беларусі.

Сярод людзей, якіх СК запісаў у пацярпелыя, грамадзяне Ірака, Ірана, Афганістана, Індыі, Сірыі і дзяржаў афрыканскага кантынента.

Паведамляецца, што СК расследуе тры крымінальныя справы. Чыноўнікаў Польшчы, Літвы і Латвіі абвінавачваюць у «прапагандзе вайны», «злачынствах супраць бяспекі чалавецтва», «наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю», «пакіданні ў небяспецы» і «забойстве». 

Імёны чыноўнікаў, якія фігуруюць у спісе СК, не называюцца.

Чытайце таксама:

Памежная служба Польшчы апублікавала ВІДЭА штурму мяжы вялікай групай мігрантаў

«Сёння гарыць смецце, заўтра будуць гарэць вашы дзеці». Беларусам Літвы рассылалі пагрозы ад імя ультранацыяналістаў. Але пракалоліся

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
02.05.2024
Жорстка да мігрантаў ставіцца ўлада лукашэнкі, робячы іх злачынцамі, прапускаючы ў памежную зону, у якую цывільнаму чалавеку, калі ён там не жыве, без спец дазволу не патрапіць. Астатнія выказваньні - бурбалкі з-пад вады апасьля пердз.жу. Усё, што навучыліся рабіць пракуратура і следчыя за час кіраваньня дырэктарам саўгаса - маніць, хлусіць, пераварочваць словы ў іншы бок.
0
Прага/адказаць/
02.05.2024
У лукашистских-рашистских служак похоже совсем уже крыша поехала от постоянного лизания сапог, чтобы угодить своему хозяину. Только вдумайтесь, в стране, где задерживают и судят за плакаты «нет войне», завели уголовное дело на чиновников Польши, Литвы и Латвии. А почему не завели дело на путинских чиновников, где лозунг «мир, труд, май» уже начали переписывать на фашистский манер «труд, май, путлер», где за несколько антивоенных постов сажают на 7 лет. Я уже молчу про призывы рашистов идти убивать украинцев. Вот это лицемеры из лукоморья.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031