Знайсці
19.04.2024 / 09:352РусŁacБел

Карэйскае агенцтва расказала пра сустрэчу беларускага дыпламата з паўночнакарэйскім калегам

У Пхеньяне прайшлі перагаворы намеснікаў міністраў замежных спраў Беларусі і КНДР, у рамках якіх бакі вырашылі ўмацаваць кантакты на высокім узроўні, а таксама ўзмацніць эканамічнае супрацоўніцтва.

Беларуская дэлегацыя ў Пхеньяне. Фота: yonhap.news

Як паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі, 18 красавіка ў сталіцы КНДР адбыліся перамовы паміж намеснікам міністра замежных спраў краіны Ім Чхон Ілем і намеснікам кіраўніка МЗС Беларусі Яўгенам Шастаковым, які 16 красавіка нечакана прыбыў у Паўночную Карэю.

У ходзе перагавораў бакі дамовіліся ўмацоўваць кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні, «у адпаведнасці з патрэбамі зменлівага часу», а таксама актыўна прасоўваць супрацоўніцтва ў эканамічнай і культурнай сферах. 

Беларусь і КНДР таксама маюць намер узмацняць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне для далейшага пашырэння і развіцця «традыцыйных дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі», піша ЦТАК. 

Адзначаецца, што бакі абмяняліся думкамі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, якія маюць узаемную цікавасць. 

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і асобы, што яго суправаджаюць, прыбылі ў Пхеньян 16 красавіка. Беларускія медыя, а таксама МЗС візіт не анансавалі, мэты візіту Шастакова не раскрывалі.

Чытайце таксама:

Віцебскі выкладчык даказаў «слушнасць» ідэй Кім Ір Сэна, яго ўзнагародзілі ў КНДР

Кім Чэн Ын заклікаў «як ніколі» рыхтавацца да вайны і вывучыў макет Сеула

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Вадзім/адказаць/
19.04.2024
лука, пуй, янык, цяпер во пра кімаў даведаўся - што іх усіх так цягне на жоўта-карычневыя адценні? мо гэта нейкі псіхалагічны феномен? мо іх так тэсьціраваць можна? што там у трампа цікава?
0
даведка/адказаць/
19.04.2024
Лукашенко готовится к войне, Ким Чен Ын приказал готовиться... Видимо, по обмену опытом подготовки к войне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031