Знайсці
18.04.2024 / 15:351ŁacБел

Мужчыну, які «напісаў у бот Буданава», абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў замежным узброеным фармаванні

Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні беларуса 28 сакавіка.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

38-гадовага жыхара Мар'інай Горкі, які «звязаўся з ботам Буданава», абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў, піша «Медыязона».

Мужчыну абвінавачваюць у падрыхтоўцы да злачынства (частка 1 артыкула 13 КК) і падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы (частка 1 артыкула 361-3 КК). Беларуса ўзялі пад варту.

Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні беларуса 28 сакавіка. На міліцэйскім відэа мужчына кажа, што «падтрымлівае Украіну ў іх барацьбе супраць рускіх». Мужчына кажа, што ў 2023 годзе спрабаваў нелегальна перайсці мяжу Беларусі і Украіны, каб уступіць у УСУ «забіваць рускіх».

У 2024 годзе ён напісаў у «бот Буданава» — гаворка ідзе пра Кірыла Буданава, начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны — каб зноў перайсці мяжу. Паводле яго, яму прапанавалі «зладзіць тэракт» — падарваць адміністрацыйны будынак або чыгуначнае палатно.

«Так як выбуховага прыстасавання ў мяне няма, ён сказаў, што зробіць закладку і назаве месца. Карацей, я сц***кануў, выдаліў телеграм і той акаўнт. Аднак спробы перасекчы мяжу я не пакінуў», — кажа мужчына.

Пасля гэтага ён «звязаўся з польскай амбасадай» і прапаноўваў ім даць калідор, каб ён трапіў ва Украіну. Яму адмовілі, неўзабаве ён быў затрыманы.

У відэа паказана перапіска з ботам. У паведамленнях з «бота Буданава» выкарыстоўваецца беларуская літара «ў», якой няма ва ўкраінскім алфавіце.

«В Беларуси» ў паведамленнях напісана як «в Бїлорусїї», хаця правільнай формай будзе «у Білорусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
18.04.2024
Белыя нiткi троху струхнелi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031