Знайсці
17.04.2024 / 21:20РусŁacБел

У Мінску закрываецца папулярны бар-корт

Каманда папулярнага сталічнага бар-корта М11, які месціцца на праспекце Машэрава, 11, паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме, што праект закрываецца.

Фота: instagram.com/m11_minsk

«Сябры, хочам паведаміць, што праект М11 падышоў да канца! Было ўкладзена так шмат сіл і любові ў гэты праект, — напісалі ў інстаграме бар-корта, выказаўшы ўпэўненасць, што развітанне не назаўжды. — Мы хутка ўбачымся, але гэта ўжо будзе іншая гісторыя!»

Бар-корт М11 займаў пляцоўку ў 1500 квадратных метраў. У ім працавалі восем бараў, праводзіліся вечарынкі, канцэрты, карпаратывы, фестывалі і іншыя мерапрыемствы. 

Чытайце таксама:

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

Стала вядома, што будзе на месцы «Кароны» на Інстытуце культуры ў Мінску

У цэнтры Мінска закрылася вядомая кветкавая крама

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера