Знайсці
11.04.2024 / 08:0017РусŁacБел

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

Што ён гатуе?

Зміцер Папоў і яго пункт харчавання «Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Як распавёў «Белсату» беларус Зміцер Папоў, ва ўласным бізнэсе ён з 1993-га года. У Мінску ён займаўся арганізацыяй канцэртаў, мастацкіх выстаў, стварэннем мастацкіх галерэй. У гэтым яму дапамагала жонка Вольга Кліп.

Пераехаўшы год назад у Варшаву з жонкай і чатырма дзецьмі (усяго ў героя іх шэсць, з іх старэйшы сын — палітзняволены), па словах Зміцера, ён зразумеў, што працягнуць дзейнасць у тым жа напрамку лёгка не атрымаецца і вырашыў сябе паспрабаваць у нейкіх іншых справах.

«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

«У 52 гады я зразумеў, што не так лёгка знайсці сабе месца, працуючы на якім можна забяспечыць сваю сям'ю. … Лёс мяне занёс на рынак. … Я вырашыў сумясціць свае былыя веды, стравы, якія шмат гадоў гатаваў для сяброў і знаёмых, з іншымі кухнямі і прыдумаў такую штуку як «Trzy Rogi» («Тры куты»)», —

расказвае Зміцер і тлумачыць, што адкрыў на рынку пункт, дзе гатуе тушанае мяса з гароднінай па рэцэптах розных краін свету. Толькі тушыць ён яго не ў гаршчочку, а ў спецыяльным бездражджавым цесце.

«Тры куты». Скрын відэа belsat_life / YouTube

Па словах Зміцера, рэцэпт яго стравы просты.

Наразаецца гародніна, мяса, дадаюцца спецыі па рэцэптах розных краін свету. Усё гэта разам змешваецца. Раскатваецца цеста. У яго выкладваецца сумесь у форме трохкутніка і закрываецца. Затым змяшчаецца на адну гадзіну ў духоўку. Пасля прыгатавання змазваецца сметанковым маслам.

Чытайце таксама:

Беларусы заснавалі ў Польшчы амаль 12 тысяч фірмаў за апошнія паўтара года

Беларус запусціў у Варшаве паспяховы бізнэс па зборцы мэблі. У Мінску яго дзіка збілі красаўцы

«У нас былі $3000, гультаяватыя рабочыя і шмат энтузіязму». Беларус будуе гатэль у кратары вулкана ў Інданезіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
75
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
1
Пірагс ун Булцыня/адказаць/
11.04.2024
Калматы Вожык, затое ў рускіх ёсць "слівкі" і "сметана", а ў латышоў толькі "крэйюмс", адзін "салдайс" крэйюмс, іншы "скабайс" крэйюмс. Ну, прараб, што ты на гэта скажаш ?
1
Тлумачу/адказаць/
11.04.2024
Конь, ім назва падабаецца, сэксуальная назва, "трохкутнік", вось і лезуць пакаштаваць. Зірніце, там жа адны мужыкі... Добры маркетынгавы выкрутас у бізнэсмэна. :)
1
Дружбан Вова/адказаць/
12.04.2024
Посьпехаў. Можа будзе канкуренція міравой антыферме KEBAB/
Думаю ў Дзмітра з антысанітарыяй усё у парадку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031