Знайсці
16.04.2024 / 13:229РусŁacБел

У Мінску за ўдзел у пратэстах судзяць адразу дзве сям’і

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачынаецца суд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Паводле яго традыцыйна людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах.

Дзмітрый Карсюк. Фота: 112.by

Гэтым разам абвінавачаныя — адразу пяцёра чалавек. Сярод іх, мяркуючы па імёнах па бацьку, — два браты: Яўген і Аляксандр Юрэвічы. Таксама судзяць Аляксандру Юрэвіч. Разам з імі паводле гэтага ж артыкула абвінавачваюць Анжаліку і Дзяніса Лагуноў, піша «Вясна».

Падрабязнасці справы невядомыя. Яе разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, які вядомы ўдзелам у палітычна матываваных крымінальных справах.

Так, з 2020 года ён разглядзеў ужо як мінімум 42 справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Часцей за ўсё ён прызначае абвінавачаным «хатнюю хімію», але напрыклад, асудзіў палітвязняў Ягора Вяршыніна, Данілу Ганчарова, Яўгена Папакуля да пазбаўлення волі ў калоніі.

Чытайце таксама:

Жыхару Гомеля за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе далі два гады калоніі строгага рэжыму

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
20
16.04.2024
Факт, ну нейкае прыкрыццё пазняку трэба.
2
Пытанне/адказаць/
16.04.2024
Факт, а чым гэта дапамагае тым каго судзяць i катуюць у Беларусi?
0
даведка/адказаць/
20.04.2024
Дмитрий Карсюк позавчера указом Лукашенко повышен до заместителя председателя суда Октябрьского района.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера