Знайсці
15.04.2024 / 15:373РусŁacБел

За пратэсты затрымалі жыхарку Брэста, якая ўжо адбыла пакаранне за ўдзел у пратэстах

Яе затрымалі за ўдзел у іншым маршы, за які яе раней не судзілі.

Валянціна Жукоўская, фота з яе старонкі Укантакце

Затрыманая — Валянціна Жукоўская. Ёй 38 гадоў, і яна жыхарка Брэста.

Яе судзілі па «справе карагодаў» 7 мая 2021-га. Гэта адна з найбуйнейшых групавых справаў у Беларусі, па якой асудзілі больш за 100 чалавек. 13 верасня жыхары Брэста выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Валянціне тады прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі».

Сёння канал брэсцкага ГУБАЗіКа апублікаваў новае відэа з Валянцінай. У ім яна кажа, што яе затрымалі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020-га. Цяпер жанчыне можа пагражаць новая крымінальная справа і суд.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
24
2
Марь Ванна./адказаць/
15.04.2024
Пипец, по второму кругу пошли. Сплошное беззаконие. Лукашисты видимо считают, что если человек (например) 10 раз сходил на митинги, то можно возбудить 10 уголовных дел. Когда пересидент лукашистов сказал, что сейчас "не до законов", то видимо каждый т.н. "следователь" может издеваться над людьми как хочет. Какой выход из ситуации, спросите вы. Я, например, уехала из концлагеря "Беларусь".
0
Здрада/адказаць/
15.04.2024
Марь Ванна., тут няма чым ганарыцца. На замену вам прыедзе рускі з Далёкага Усходу за знакам якасці. Нават канцлагер "Белоруссия" напісалі з памылкай.
0
А ў гэты час камусьці ў Брэсце прыляцела карма.../адказаць/
15.04.2024
Маладым пахавалі міліцэйскага начальніка, які камандаваў разгонам дэманстрацыі ў Пінску ў 2020-м Да свайго 48-годдзя Дзмітрый Каравякоўскі не дажыў два з паловай месяцы, не стала яго ў суботу. Прычына смерці нам невядомая. Пахавалі Каравякоўскага ў Брэсце — па апошнім месцы службы. https://m.nashaniva.com/340794/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера