Знайсці
15.04.2024 / 10:10РусŁacБел

У Магілёўскім раёне згарэў падключаны ў разетку гіраскутар

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ў аграгарадку Кадзіна. Паведамленне аб пажары паступіла ратавальнікам у 22.22.

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, пабачылі ахоплены полымем апарат, у пакоі было густое задымленне. Гаспадыня і яе сын выйшлі самастойна.

Высветлілася, што гіраскутар зараджаўся ад сеткі ў пакоі сына — пасля серыі хлапкоў з прыбора пайшоў дым. Жанчына адключыла зарадную прыладу і патэлефанавала ратавальнікам.

Прычына здарэння высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай стала кароткае замыканне электрабатарэі.

Ратавальнікі папярэджваюць, што нельга пакідаць прылады з акумулятарамі на зарадцы на працягу доўгага часу, тым больш ноччу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера