Знайсці
14.04.2024 / 18:2018РусŁacБел

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Намеснікам старшыні Савета Рэспублікі абраны былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. У інтэрв'ю журналістам ён паказаў глыбіню свайго мыслення.

Сяргей Хаменка. Скрын відэа тэлеканала «Беларусь 1»

Генерал унутраных войск Сяргей Хаменка, які без юрыдычнай адукацыі быў прызначаны міністрам юстыцыі, цяпер засядае ў верхняй палаце парламента краіны. Там ён «абраны» намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

Выглядае, што Хаменка яшчэ не да канца разумее функцый структуры, куды ён трапіў, але выказаў жывое жаданне больш ездзіць у замежныя камандзіроўкі.

У сваім першым каментары ён выказаўся наступным чынам:

«голас парламентарыяў павінен гучаць на ўсіх пляцоўках. Наш голас павінен быць пачуты як у сяброўскіх дзяржавах, так і ў несяброўскіх. Чаму? Таму што праўда ўсё роўна пераможа. Беларуская зямля характарызуецца асноўным прынцыпам — праўдай».

На відэа тэлеканала «Беларусь 1» заўважна, што аратарскі талент і красамоўства Хаменкі зрабіла ўражанне на журналістаў, якія не змаглі стрымаць сваіх эмоцый.

На гэта звярнулі ўвагу аўтары ютуб-каналу «Ахвяры рэжыму».

Чытайце таксама:

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Міністр юстыцыі прапанаваў, каб адвакаты, якіх прынялі ў калегію да 2017 года, давалі прысягу

Міністр юстыцыі дэклараваў неабходнасць змагання з «нацменамі». Сам ён родам з Данбаса, а ўсю кар'еру рабіў у міліцыі

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
18
Ха-ха
62
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
17
14.04.2024
*, падобнае прыцягвае падобнае - як сказаў мне некалі мой быўшы Мад.
таму - не-а. немагчыма. вы ж паглядзіце, як адрозніваецца калектыўны твар пратэстоўцаў ад калектыўнага твару лукашыстаў - кардынальна 
14.04.2024
А где красноречие-то? Он с трудом говорит. Суть лучше овце...ба Караева
0
Знаўца/адказаць/
14.04.2024
Пры гэтым недаюрысце Мінюст распрацаваў праект указа, якім мелася правяраць беларусаў на палітычную лаяльнасць уладам перад рэгістрацыяй ІП або юрасобы. Здаецца, у лукашэнкаўскай каманды хапіла розуму не даць ходу гэтаму цуда дакументу, а ягонага пратэжэ накіраваць на заслужаны адпачынак у Савет Рэспублікі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031