Знайсці
13.04.2024 / 11:21149РусŁacБел

Пазняк — Радзінай: Што вы лезеце ў палітыку?

Зянон Пазняк патлумачыў, чаму так абурыўся прапановай галоўнай рэдактаркі «Хартыі 97» Наталлі Радзінай бамбіць беларускія НПЗ.

Зянон Пазняк. Скрын відэа belsat_news / YouTube

У эфіры «Белсата» Зянон Пазняк адзначыў, што лічыць прапанову Радзінай жахлівай, бо яе рэалізацыя прывядзе да вайны:

«Заклікаць бамбіць уласны народ, уласную краіну за што? Ён жа не ўдзельнічае ў вайне. Вы што? Гэта будзе вайна, калі такое пачаць».

Пазняк нагадаў, што Радзіна журналістка:

«Што вы лезеце ў палітыку? Вы атрымліваеце сродкі ад Еўразвязу. Бюджэт. Вы ведаеце, якія правілы для журналістаў? Чым вы займаецеся? Пры тым чалавек хоць бы разумеў, што ён гаворыць. Гэта проста злачынная рэч».

Задача беларусаў цяпер, адзначыў Пазняк, «захаваць нашу дзяржаву, эканоміку, народ, нашыя каштоўнасці, не лезці ў вайну і дапамагчы Украіне перамагчы мордара».

«Ніякія перамовы, санкцыі, ніякія іншыя справы нічога не вырашаць. Вырашаецца на фронце. Гэта магчымасць была і яшчэ ёсць. Украіна павінна перамагчы. Мордар павінен быць разбураны».

Чытайце таксама:

Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
98
Панылы сорам
15
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3
17
Максим Дизайнер/адказаць/
15.04.2024
Хопіць яго слухаць

Так напиши заяву на отключение центрального отупения и газа. Какие проблемы?Начни с себя. Пол Европы так живет, подогревает воду немножко, экономят на всем, и живут в 10 раз лучше.
2
100%- Наша хата с краю/адказаць/
15.04.2024
айцец беларускай дземакраціі,  Стратегия - не поднимать головы, Абы не было войны
1
Вася/адказаць/
16.04.2024
А, позняк 100% агент, с удивительной точностью и периодичностью каждые выборы позняк начинает работать против противников лукашенко, всегда.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031