Знайсці
08.04.2024 / 16:00ŁacБел

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

Выйшла кніга вершаў беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага Міхала Анемпадыстава «Ці помніш ты». Кніга, у якую ўключаныя амаль усе вершы паэта, была выпушчана да 60-годдзя творцы. Таксама ў зборніку чытачы знойдуць фотаздымкі аўтарства Міхала Анемпадыстава, піша Bellit.info.

Кнігу ўжо можна купіць у інтэрнэт-кнігарнях, а таксама афлайн у мінскім ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42.

«Міхаіл Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыю дрэвам.

Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяніла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было».

Ці помніш ты, як мала мы спалі?

Ці помніш ты, як шмат мы прыснілі?

Чытайце таксама:

Кніга Сашы Філіпенкі «Былы сын» нарэшце выйдзе і па-беларуску

Кніга ўнука выхадцаў з Беларусі займае пятае месца ў топ-100 найлепшых дэтэктываў свету

Памёр Мікола Маляўка

Віктар Марціновіч пераехаў у Нью-Ёрк і рыхтуе там кнігу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031