Знайсці
05.04.2024 / 20:441РусŁacБел

Пенсіянерка скрала кашалёк і памяняла прычоску, каб яе не знайшлі. Аперацыя правалілася

Маскіроўка не дапамагла.

Скрын: відэа ГУУС Мінгарвыканкама

Жыхарка Мінска забылася ў паліклініцы кашалёк. А калі вярнулася — то выявіла, што грошай у ім няма. Пасля таго жанчына была вымушаная звярнуцца ў міліцыю.

Аказалася, 1800 рублёў з кашалька скрала 60-гадовая пенсіянерка. Яна пабачыла забытую рэч і вырашыла скарыстацца з сітуацыі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Жанчына любіць дэтэктыўныя раманы, таму, грунтуючыся на іх сюжэтах, вырашыла замесці сляды і змяніць знешнасць. Пенсіянерка пераехала жыць да сяброўкі, а таксама пастрыгла і пафарбавала валасы.

Але гэта жанчыну не выратавала, як ўсё адно вылічылі. Як аказалася, частку грошай яна ўжо паспела выдаткаваць на асабістыя патрэбы. Цяпер супраць яе завялі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі бяздомнага беларуса са старадаўнім пісталетам у кішэні

У Гомелі будуць судзіць студэнта за крадзеж з мамінай шафы

У Гомельскай вобласці жанчыну, якую прызналі памерлай, злавілі на злачынстве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Краіна для жыцця./адказаць/
05.04.2024
Вось да чаго давёў Беларусь самазванец - моладзь уцякае, старыя крадуць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера