Знайсці
04.04.2024 / 14:266РусŁacБел

Лукашэнка назваў самую цікавую працу ў яго жыцці

Самую цікавую працу ў яго жыцці ўзгадаў Аляксандр Лукашэнка, робячы новыя прызначэнні. І гэта не тая, якую ён нікому не аддае ўжо 30 гадоў. 

Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў самую цікавую працу ў яго жыцці. Фота: president.gov.by

Паводле яго слоў, новым кіраўнікам трэба працаваць у няпросты час, таму зручна і цікава, як на папярэдніх пасадах, у іх не будзе.

«Больш цікавай працы, чым кіраўнік сельгаспрадпрыемства, няма. У маім жыцці не было», — сказаў Лукашэнка.

Ён мяркуе, што цяпер крыху больш складана, чым было ў яго часы, але, з другога боку, больш цікава, мяркуе ён.

Таксама Лукашэнка сёння вучыў новых кіраўнікоў «сапраўднай дэмакратыі», зноў распавёў пра цяжкія часы і патрабаваў «сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём» бараніць Беларусь. 2 красавіка ён заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны.

Чытайце таксама:

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі

Лукашэнка заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
анатам /адказаць/
04.04.2024
Скотник ударился в воспоминания...
0
Улад/адказаць/
04.04.2024
Узрост дазваляе яму пакіраваць якім-небудзь сельгаспрадпрыемствам. Ад 5 да 10 годзікаў. 
1
трактарыстка/адказаць/
04.04.2024
ага - і збіваць трактарыстаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031