Знайсці
02.04.2024 / 12:4542РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны

Новую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў у час паездкі ў Гродна. 

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у краіне вядзецца падрыхтоўка адпаведных падраздзяленняў, у войскі пастаўляюцца розныя віды ўзбраенняў і тэхнікі. «Калі адтуль [з «недружалюбных» краін] нехта падвывае і нас крытыкуе, ведайце: мы робім правільна. Калі там нас пачнуць хваліць, бяда», — сказаў ён. 

Удзельнічаючы ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва новай гарадской бальніцы ў Гродне, Лукашэнка звярнуў увагу, што беларуская падрыхтоўка да вайны больш міралюбівая, чым на Захадзе. 

«Мы ж цяпер таксама капаем зямлю, як і яны, зусім побач з мяжой. Толькі мэты ў нас зусім розныя. Там капаюць акопы, траншэі супраць танкаў і іншага, павялічваюць выдаткі на ўдарныя ўзбраенні. А мы тут дзве траціны бюджэту рэгіёну накіроўваем на сацыяльную сферу — ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт і гэтак далей. Мы хочам пабудаваць сваю мірную будучыню. Мы настроены толькі на стварэнне», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
53
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
46
1
Заслужылі/адказаць/
02.04.2024
Valadzimir, а навошта такая Беларусь?
0
Valadzimir/адказаць/
03.04.2024
Заслужылі, згодзен, сёняшняя "такая" РБ далёкая ад ідэалу. Але якога "ідэалу"?? Якая "нетакая" Беларусь патрэбна беларускім нацыяналістам і ліберал-"невероятным"? На мою думку, іхная вялікая і пакуль невырашальная праблема ў тым, што іхная "хацелка", іхны "ідэал" не мае ніякага дачыненьня да рэальнасьці.  
Рэальнасьці - гістарычнай, геапалітычнай, духоўна-ментальнай, - якая за тысячу (ці болей) год склалася на гэтай зямлі і ёсьць тут і зараз. Частка іхных "ідэалаў" - абстрактныя "хацелкі", сфармаваныя прапагандай (ціпа "свабода", "перемен"), а частка - рэальныя, правільныя і харошыя, але рэалізаваць іх па чужынскіх рэцэптах тут, у зусім іньшай гістарычнай і геапалітычнай рэальнасьці - НЕМАГЧЫМА.
Самае цікавае, што гэта стала ясна яшчэ 100 год таму разумнаму чалавеку Ігнату Канчэўскаму (Абдзіраловічу), які даў беларусам нечаканы рэцэпт іхнага шчасьця - "Трэба шукаць на другіх шляхох" - гэта значыцца не на Захадзе, не на Ўсходзе, а тут, у сваёй "рэальнасьці". Даў ён і канкрэтныя парады, але зарана - для таго часу надта ідэалістычна... А паколькі за 100 год тутэйшая рэальнасьць стала значна больш складанай, то зараз у ёй трэба грунтоўна разабрацца... Аднак совремённые "цывілізавана"-прагрэсівныя белоруссы лічаць, што ўсё ўжо даўно знойдзена іньшымі, ўсё ўжо вядома, і вынаходзіць нейкі свой веласіпед - глупства... Ну і за гэтую несуб'ектнасьць яны зараз маюць тое, што маюць - пасьля правалу прафанскай "рэвалюцыі" 2020-га адны "матают срок", а іньшыя боўтаюцца па заграніцах... нехта пакутуе, нехта "гераічна" змагаецца, і ўсе клянуць "такую" Беларусь...
0
Таки нет/адказаць/
03.04.2024
Valadzimir, Почему надолго? В случае войны со страной НАТО это будет все быстро. Быстрый разгром. Затем оккупация. Временная администрация от США или Германии. Калининградская обл. отойдет Польше скорее всего. И наконец наши западники приступят к построению Прекрасной Беларуси Будущего На Мове.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031