Знайсці
03.04.2024 / 13:4918РусŁacБел

Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча

Вынікі ягонага «Заглэмбе» вартыя жалю, але сітуацыя не даравальная.

Фота: ФК «Дынама» Кіеў

У сераду на трэніроўцы ў Сасноўцы ўварвалася група фанатаў. Яны збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча, піша сайт meczyki.pl.

У гэтым сезоне «Заглэмбе» выглядае жудасна. Каманда займае апошняе месца ў табліцы першай лігі, адстаючы ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў за дзевяць тураў да фінішу. У панядзелак клуб быў разгромлены на сваім полі ГКС з Катавіцаў з лікам 0:4.

Хацкевіч, які ў свой час трэніраваў кіеўскае «Дынама» і зборную Беларусі, узначаліў каманду ў сярэдзіне студзеня (чэмпіянат аднавіўся ў канцы лютага), але лепш пры ім не стала. З таго часу «Заглэмбе» згуляла два матчы ўнічыю, а чатыры прайграла.

Падчас трэніроўкі каманды ў сераду, па звестках Meczyki.pl, там з'явілася група фанатаў. Хацкевіч атрымаў удар у твар. Акрамя таго, беларус атрымаў некалькі ўдараў нагамі.

Таксама паведамляецца, што трэнер у хуткім часе развітаецца з клубам.

@nashanivanews Палякі ўварваліся на трэніроўку беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча #беларусь#беларускаямова#мова#беларусьновости#нашаніва#навіны#беларускітыкток#беларускіцікток#фанаты#белорусы♬ sad hamster meme sound - CrazyToastCat

Чытайце таксама:

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы

На сайце «Заглэмбе» каля прозвішчаў Хацкевіча і Залеўскага змясцілі БЧБ-сцягі замест чырвона-зялёных

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
31
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
12
Абуральна
48
1
Против хулиганства/адказаць/
04.04.2024
Польша это Европа? Все больше сомневаюсь в этом.
1
фашизм не пройдёт/адказаць/
04.04.2024
судить надо вместе с брауном и корвинем
0
Mafkees /адказаць/
04.04.2024
Бацька Мінтай, Хз,но я сомневаюсь что это был рузге мир. Слишком сложная операция с сомнительным выхлопом. Обычное польское быдло,на мой взгляд,я на них насмотрелся в свое время,их по выражению лица можно отличить сразу )Что русня что эти-дети одной матки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031