Знайсці
30.03.2024 / 16:072РусŁacБел

Зорку зборнай Нямеччыны і мадрыдскага «Рэала» абвінавацілі ў ісламізме з-за паднятага пальца

Спецслужбы Нямеччыны называюць гэты жэст «пальцам ІДІЛ» і расцэньваюць яго як прыкмету ісламізму.

Антоніа Рудзігер. Фота: Manu Fernandez / AP

31-гадовы абаронца зборнай і мадрыдскага «Рэала» Антоніа Рудзігер вызнае іслам. Да наступлення месяца Рамадан ён апублікаваў у сацсетках фота на малітоўным кілімку з паднятым уверх пальцам.

«Няхай Усявышні прыме наш пост і малітвы», — напісаў ён. Нямецкі журналіст Юльян Райхельт (былы галоўрэд Bild) напісаў у X, што спецслужбы Нямеччыны называюць гэты жэст «пальцам ІДІЛ» і расцэньваюць яго як прыкмету ісламізму.

Адвакаты Рудыгера і Нямецкага футбольнага саюза падалі на Райхельта ў суд.

Па іх словах, ён паказаў жэст, які многія мусульмане лічаць сімвалам таухіда – ісламскага дагмату аб адзіным богу Алаху.

У адказ на запыт Bild у МУС Нямеччыны і экспертнай супольнасці заявілі, што сам па сабе таухід і падняты ўверх палец не з'яўляюцца экстрэмізмам. Але баевікі сапраўды часта іх выкарыстоўваюць.

Сам Рудыгер заявіў, што «гвалт і тэрарызм абсалютна непрымальныя, я за мір і талерантнасць».

Чытайце таксама:

Былы трэнер брэсцкага «Дынама» прызнаўся, што траціць у Маскве да 500 еўра за месяц

Беларускі футбаліст патаптаўся на другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
0
Woodoo Cult /адказаць/
31.03.2024
Игрок сборной (!). Германии 🤦‍♂️
0
этот друг обошёл меня на круг а ещё вчера/адказаць/
31.03.2024

  таварышч яшчэ той...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031