Знайсці
29.03.2024 / 19:102РусŁacБел

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Чарльз Браўн заявіў, што рызыкі эскалацыі вайны, звязаныя з пастаўкай дальнабойных ракет ATACMS Украіне, сёння зменшыліся ў параўнанні з тым, якімі яны былі раней. Пра гэта Браўн сказаў перад журналістамі 29 сакавіка, піша «Еўрапейская праўда» на падставе матэрыялаў амерыканскай прэсы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: John Hamilton/U.S. Army via AP

Чарльз Браўн адзначыў, што стрыманы адказ Расіі на серыю нядаўніх нападаў украінскіх беспілотнікаў на аб'екты, што знаходзяцца на яе тэрыторыі, дазволіў Пентагону скарэктаваць свой аналіз эскалацыйнай рызыкі праз адпраўку ATACMS.

«Гэта тое, на што мы… звяртаем увагу. Якая верагоднасць эскалацыі на аснове… розных магчымасцяў і розных дзеянняў», — сказаў генерал.

Аглядальнікі і некаторыя заканадаўцы-рэспубліканцы раней настойвалі на тым, каб Злучаныя Штаты накіравалі ракеты ATACMS Кіеву, паколькі гэта дазволіла б украінскім сілам ствараць небяспеку для расійскіх пазіцый, уключаючы размешчаныя ў даўно анексаваным Крыме. Выкарыстанне гэтых ракет абцяжарыла б прасоўванне Расіі, паколькі Украіна магла б працягваць наносіць удары нават па найбольш умацаваных расійскіх пазіцыях практычна з любога месца.

Некаторыя аглядальнікі гавораць, што калі Кангрэс ЗША не прыме дадатковы пакет дапамогі Украіне на 60 млрд даляраў, Расея можа захапіць больш тэрыторый ужо гэтай вясной. Чарльз Браўн заклікаў да хуткага прыняцця пакета падтрымкі і сказаў, што Украіна сутыкнецца з працягам артылерыйскіх абстрэлаў у агляднай будучыні.

Ён, аднак, таксама адзначыў, што асцярогі з нагоды маштабнага вясновага расійскага наступу могуць быць перабольшанымі.

«Я не ведаю, ці змогуць расейцы правесці вялікі наступ. Калі глядзець… што адбылося цягам… мінулага года, то расейцы фактычна кінулі шмат магчымасцяў і асабовага складу, сістэм узбраення і транспартных сродкаў, каб атрымаць тое, што яны атрымалі. І, як я б сказаў, гэта амаль мясарубка», — адзначыў Браўн.

Нядаўна СМІ паведамлялі, што Пентагон гатовы перадаць Украіне дальнабойныя ракеты ATACMS далёкасцю больш за 180 міляў (прыкладна 290 км). Аднак афіцыйна ў Пентагоне гэтага не пацвердзілі.

На прэс-канферэнцыі ў лютым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што мае станоўчы настрой адносна магчымай пастаўкі дальнабойнай зброі, у прыватнасці ATACMS, пасля апошніх перамоў з заходнімі партнёрамі.

Чытайце таксама:

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Дэпутаты Бундэстага прагаласавалі супраць паставак Украіне ракет Taurus

Вялікабрытанія, верагодна, паставіла Украіне ракеты з большай дальнабойнасцю, чым заяўлялася

«Патрэбныя новыя тэхналогіі, каб прарвацца ў такой вайне». Залужны апублікаваў новы праграмны артыкул

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
2
ПадСвядомы/адказаць/
29.03.2024
То няхай памперсы памяняюць, каб камфортней трампу ў рот глядзець было
1
Аххаха/адказаць/
30.03.2024
ПадСвядомы, здавалася б, прычым тут Трамп, які не мае да ганебна кволай двухгадовай дапамогі ніякага дачынення… Але ж распрапагандаваны дурачок заўсёды знойдзе сувязь. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031