Знайсці
29.03.2024 / 17:02РусŁacБел

Павялічылі хуткасць на адным з участкаў гродзенскай трасы

На 9-кіламетровым участку трасы Мінск — Гродна — мяжа Польшчы павялічылі хуткасны рэжым. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінтранса.

На гродзенскай трасе хуткасць павялічылі да максімальна дазволенага ў Беларусі ўзроўню — 120 км/г. Цяпер, такім чынам, тут будзе некалькі ўчасткаў з такім хуткасным рэжымам. Летась такі ліміт увялі на адрэзку ад Шчучына да Мінска, што прыкметна скарачае час у дарозе.

Каб зрабіць такое новаўвядзенне магчымым, на ўчастку аўтамагістралі М-6 паставілі бар'ерныя агароджы на раздзяляльнай паласе, а ўздоўж узбочыны — ахоўныя сеткавыя агароджы, якія прадухіляюць выхад дзікіх жывёл на дарогу. Гэта неабходныя меры бяспекі для ўвядзення новага ліміту хуткасці.

Павелічэнне хуткаснага ліміту — планавае мерапрыемства, якое павінна ахапіць аўтамабільныя трасы першай катэгорыі па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

На хуткаснай трасе ў Польшчы беларус збіў мужчыну, які выйшаў на дарогу з-за фермерскага пратэсту

«Я проста ў ах*і». Памятаеце відэа пра стан дарог у Гомельскай вобласці? Пракуратура завяла крыміналку на дарожнікаў

Сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняга ДТЗ у Мінскім раёне, праз якое ўтварыўся 5-кіламетровы затор

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930