Знайсці
27.03.2024 / 17:413РусŁacБел

У Польшчы за сакавік загінулі пяць вайскоўцаў, усе вучэнні прыпыненыя

У Польшчы прыпынілі ўсе вайсковыя вучэнні з выкарыстаннем выбуховых рэчываў і баявой тэхнікі. Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны краіны, выключэнне — толькі мерапрыемствы ведамства за межамі Польшчы, у тым ліку датычныя навучання ўкраінскіх салдат. Адпаведную пастанову выдаў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Польскія вайсковыя машыны каля мяжы з Украінай. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Адзначаецца, што ведамства пачало перагляд мер бяспекі падчас навучання салдат з-за няшчасных выпадкаў, якія адзін за адным адбыліся ў польскім войску ў апошнія тыдні.

У пачатку сакавіка падчас трэніровак Dragon-2024 (прадугледжаныя маштабнымі вучэннямі NATO Steadfast Defender 2024) гусенічная машына пераехала дваіх жаўнераў 1-й танкавай брыгады, яны загінулі. У гэтых манеўрах бралі ўдзел каля 20 тыс. вайскоўцаў і 3,5 тыс. адзінак тэхнікі з дзесяці дзяржаў — членаў Паўночнаатлантычнага альянсу.

Таксама 25 сакавіка ў ходзе вучэнняў з падрывам трацілу загінулі двое сапёраў 5-га Тарнавагурскага хімічнага палка.

А на наступны дзень падчас вучэнняў у горных раёнах у выніку сходу лавіны загінуў яшчэ адзін польскі вайсковец.

Чытайце таксама:

У Польшчы скандал: па плане абароны 2011 года армія мела адступіць на лінію Віслы

Войскі НАТА фарсіравалі раку Віслу

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
29
Абуральна
1
13
Юра/адказаць/
27.03.2024
Ще з часів 2СВ про польську армію говорили: Войско Польскіє бардзо гонорове,моцно моторизоване,на роверах.... Нинішньму Войску Польскім краще взагалі не покидати казарм,не те що з кимсь воювати. Особливо там моцне ППО!
7
Вучэнні /адказаць/
27.03.2024
Калі так пойдзе, то палякі самыя сябе пераб'юць
0
Шкада хлапцоў/адказаць/
28.03.2024
Галоўнае, каб рабілі правільныя высновы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031