Знайсці
27.03.2024 / 13:00РусŁacБел

Футбалістам зборнай Грузіі ўручаць ордэны Гонару за выхад на Еўра-2024

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ паведаміў, што кожны футбаліст нацыянальнай каманды, якая ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, атрымае ордэн Гонару.

«Асабіста я як фанат чакаў гэтага дня 30 гадоў, з 1994 года. І хлопцы падарылі нам самае вялікае шчасце. Гэтыя хлопцы — героі, і герояў трэба шанаваць. Гэта самыя ганаровыя людзі,і мы разам з Шалвай Папуашвілі (кіраўнік парламента) прынялі маленькае рашэнне: нашым хлапчукам уручаць ордэн Гонару, кожнаму! — напісаў Кабахідзэ.

Учора зборная Грузіі ў фінале стыкавых матчаў перамагла па пенальці зборную Грэцыі 4:2 і ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала права гуляць на топ-турніры.

Чытайце таксама:

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Украіна прабілася на Еўра-2024, паваліўшы Ісландыю за 5 хвілін да канца матча

Яшчэ адзін беларус адправіўся за акіян скараць НХЛ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930