Знайсці
26.03.2024 / 01:324РусŁacБел

Германія не давала візы батутысту Літвіновічу, але ён усё адно прыехаў у краіну і адабраўся на Алімпіяду. Як так?

Беларускія батутысты Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская здолелі здабыць пуцёўкі на Алімпійскія гульні 2024 года, добра выступіўшы на спаборніцтвах у нямецкім Котбусе. Але аказваецца, што прынамсі Літвіновіча немцы там зусім не хацелі бачыць і зрабілі ўсё ад іх залежнае, каб ён да Германіі не дабраўся, піша Deutsche Welle.

Іван Літвіновіч

Ліцэнзіі на Алімпіяду ў скачках на батуце размяркоўваюцца паводле рэйтынгу, складзенага па суме двух найлепшых вынікаў спартсменаў на пяці этапах Кубка свету. Беларускіх батутыстаў дапусцілі ў нейтральным статусе да гэтых спаборніцтваў незадоўга да перадапошняга заліковага этапа.

Пры гэтым, як піша Deutsche Welle, алімпійскаму чэмпіёну папярэдніх Алімпійскіх гульняў у Токіа Івану Літвіновічу, як і расійскай спартсменцы Яне Лебедзевай, нямецкія ўлады не хацелі даваць шанцаў атрымання ліцэнзій і не выдавалі ім візаў. 

Германія праціўніца таго, каб расейцы і беларусы ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах. У мінулым годзе, калі некаторыя спартыўныя федэрацыі і кіраўніцтва МАК аслабілі свае забароны на ўдзел расейцаў і беларусаў у міжнародным спорце, міністарка ўнутраных спраў Германіі Нэнсі Фезер выступіла з ідэяй, што незадаволеныя гэтым краіны могуць выкарыстоўваць свае ўласныя паўнамоцтвы, каб усё ж такі пазбавіць такіх спартсменаў магчымасці ўдзельнічаць у буйных спаборніцтвах. Варта проста не даваць ім візаў, што Германія і робіць. 

Як тады Літвіновіч і Лебедзева прыехалі ў Германію і ўзялі ўдзел у спаборніцтвах? Вельмі проста. 

«Паводле нашых звестак, у спартсменаў ёсць шэнгенскія візы, выдадзеныя іншымі дзяржавамі-членамі, — сказаў DW прадстаўнік нямецкага Міністэрства ўнутраных спраў. — Гэта дае вам права ўязджаць і знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскай зоны». У адпаведнасці з візавымі правіламі Еўрапейскага Саюза кароткатэрміновыя візы, як правіла, не патрабуюць ухвалення іншых краін ЕС.

Візу спартсменам з Беларусі і Расіі, па якой яны ўехалі ў Германію, паводле звестак Deutsche Welle, выдала Іспанія.

Алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч — падпісант ліста ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі. Акрамя таго, Украіна выстаўляе яму і Лебедзевай абвінавачванні ў падтрымцы поўнамаштабнага ўварвання Расеі, што з'яўляецца парушэннем правіл нейтралітэту, устаноўленых Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі (FIG).

МАК лічыць магчымым удзел у Алімпійскіх гульнях спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з вайсковымі ці іншымі сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія.

Чытайце таксама:

МАК зацвердзіў сцяг, пад якім на Алімпіядзе будуць выступаць беларусы і расіяне. Без чырвонага, але з зялёным

Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда

На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
39
0
Канопля/адказаць/
26.03.2024
Ябацька zэтнік спакойна атрымлівае візу каб паехаць на алімпіалу, а простаму беларусу трэба шалёныя грошы плаціць і чакаць месяцамі каб яе атрымаць. Гн.ды, куды вы ўсё прэцеся, сядзіце у сваіх мухасрансках, як і хацелі
0
Гаеьба/адказаць/
26.03.2024
Дык сустрэнеце яго там - хай адно падскоквае!
1
100 процент/адказаць/
26.03.2024
100 ghjw Dtyuhbz ?   100 процент, Венгрия выдала визу.... И оточенню агрофюрера штампуют... Под контроль брать надо... Не спать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031