Знайсці
25.03.2024 / 12:371РусŁacБел

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Алега Гарэлава судзілі па трох артыкулах.

Суд над Алегам Гарэлавым пачаўся 8 лютага ў Гомельскім абласным судзе.

Яго вінавацілі па трох артыкулах: «атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 430), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «незаконныя выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных рэчываў без мэты распаўсюду» (ч. 1 арт. 328). Яму пагражала да 15 гадоў турмы.

Па версіі следства, мужчына лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнэсмэна, атрымаўшы за гэта хабар. Таксама Гарэлаў пакідаў негатыўныя каментарыі ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, да ўсяго іншага, высушваў марыхуану для асабістага ўжывання.

Як паведамляе «Гомельская вясна», сёння суддзя Аляксандр Піскуноў прыгаварыў Гарэлава да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, штрафу ў памеры 1000 базавых велічынь (40000 рублёў), таксама былы банкір пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

@nashanivanews «Абразіла памерлых у Крокусе». Па даносе Прыдыбайлы затрымалі мінскую тыктокерку-таролага #крокус#крокусситихолл#беларусь#беларускаямова#беларусьновости#милициябеларуси#нашаніва#мова#белорусы#жывебеларусь♬ Paris - Else

Чытайце таксама:

У Брэсце міліцыянта асудзілі за падпіску на старонку ў фэйсбуку і нават правялі ператрус

Мінчанку будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Гродне затрымалі мужчыну за каментары пра сілавікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
2
Кастусь/адказаць/
25.03.2024
диверсифицировал бизнес, за что садить-то? Полоббировал интересы - надо ж расслабиться дома марьванной, тем более гомельчуки любят это дело, это не так легко - лоббировать
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031