Знайсці
22.03.2024 / 07:47РусŁacБел

Бразільскі футбаліст Рабінью будзе адбываць тэрмін за згвалтаванне ў Італіі ў сябе на радзіме

Згвалтаванне ён здзейсніў 10 гадоў таму.

Фота: Etsuo Hara / Getty Images

Былы форвард зборнай Бразіліі, мадрыдскага «Рэала» і «Мілана» Рабінью (Робсан ды Соўза) арыштаваны бразільскай паліцыяй для адбыцця дзевяцігадовага турэмнага тэрміну за згвалтаванне, якое ён здзейсніў 10 гадоў таму ў Італіі, піша Бі-бі-сі.

«У чацвер вечарам федэральная паліцыя выдала ордэр на арышт Робсана дэ Соўзы, вядомага як Рабінья», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

40-гадовы Рабінью быў арыштаваны ў сваёй кватэры ў родным горадзе Сантус у штаце Сан-Паўлу, дзе пражываў апошні час. Раней мясцовы суддзя канфіскаваў ягоны пашпарт і забараніў пакідаць краіну.

У 2017 годзе італьянскі суд прысудзіў футбаліста да дзевяці гадоў турэмнага зняволення, прызнаўшы яго і яшчэ пяцярых мужчын вінаватымі ў групавым згвалтаванні 22-гадовай грамадзянкі Албаніі ў начным клубе Мілана ў 2013 годзе.

Рабінья адмаўляў абвінавачванні і абскардзіў прысуд, аднак апеляцыйныя інстанцыі пакінулі яго ў сіле.

У студзені 2022 года Вярхоўны касацыйны суд Італіі канчаткова пацвердзіў прысуд, пасля чаго Міністэрства юстыцыі Італіі выдала міжнародны ордэр на арышт футбаліста.

Італьянскія ўлады адправілі запыт аб экстрадыцыі Рабінью, аднак атрымалі адмову, паколькі Бразілія не выдае сваіх грамадзян замежным дзяржавам.

Пасля гэтага італьянскі ўрад запатрабаваў, каб футбаліст адбываў пакаранне ў Бразіліі. У сераду бразільскі суд падтрымаў гэтае рашэнне і пастанавіў, што Рабінью павінен адбываць тэрмін за кратамі, а не пад хатнім арыштам.

Рашэнне суда атрымала высокую ацэнку многіх прадстаўнікоў мясцовых СМІ і грамадскасці, якія выказвалі асцярогі, што Рабінью атрымаецца пазбегнуць пакарання.

Чытайце таксама:

Суд Барселоны вызваліў футбаліста Дані Алвеса пад заклад €1 мільён

Памёр тэлекаментатар Васіль Уткін

У матчы чэмпіянату Турцыі фанаты зладзілі грандыёзную бойку з футбалістамі суперніка проста на полі

Чытайце таксама:

Украіна за 5 хвілін да катастрофы перавярнула матч з Босніяй, а Казахстан разгромлены

Беларусы згулялі ў футбол з чарнагорцамі, вынік так сабе. ВІДЭА галоў

Суд Барселоны вызваліў футбаліста Дані Алвеса пад заклад €1 мільён

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031