Знайсці
22.03.2024 / 00:453РусŁacБел

Украіна за 5 хвілін да катастрофы перавярнула матч з Босніяй, а Казахстан разгромлены

У чацвер прайшлі шэсць паўфіналаў стыкавых матчаў да чэмпіянату Еўропы па футболе.

Украіна ў кроку ад Еўра-2024. Фота: Armin Durgut / AP

У сакавіку 12 камандаў вызначаюць тры апошнія пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе.

Грузія перамагла Люксембург з лікам 2:0. Грэцыя разграміла Казахстан — 5:0. 

Польшча разграміла Эстонію — 5:1, а Уэльс выйграў у Фінляндыі — 4:1.

 Ісландыя разграміла на нейтральным полі Ізраіль — 4:1.

Самы цікавы матч прайшоў у Босніі, дзе гаспадары прымалі Украіну. Баснійцы адкрылі лік, але ўкраінцы ў канцы другога тайма галамі Рамана Ярэмчука і Арцёма Доўбіка вырвалі перамогу — 2:1.

Такім чынам, у фіналах у аўторак згуляюць:

  • Шлях А: Уэльс — Польшча,
    Шлях В: Украіна — Ісландыя (матч пройдзе ў Польшчы).
    Шлях С: Грузія — Грэцыя.

Пераможцы паядынкаў і заваююць прамыя пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе, які пройдзе ўлетку ў Нямеччыне.

Зборная ж Беларусі ў аўторак згуляе таварыскі матч на Мальце.

Чытайце таксама:

Беларусы згулялі ў футбол з чарнагорцамі, вынік так сабе. ВІДЭА галоў

У матчы чэмпіянату Турцыі фанаты зладзілі грандыёзную бойку з футбалістамі суперніка проста на полі

«Рэал» (Мадрыд) — «Манчэстэр Сіці». Прайшлі лёсаванні 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
1
19
Ратэнгаард/адказаць/
22.03.2024
Трымаем кулакі за нашых хлопцаў у паядынку супраць мальтыйцаў. Заўзеем усё, без выключэння.
2
Вольга/адказаць/
22.03.2024
Ратэнгаард, Няма аніякіх "нашых хлопцаў" . Ёсць бясслаўныя бастарды з языкамі ў чатырох літарах.
3
Ратэнгаард/адказаць/
22.03.2024
Вольга, бацьку свайму, брату, мужу і сыну гэта кажыце, усебакова ацаніўшы. Мяркую, што яны для вас вашы. А іншых людзей не вучыце жыць, тым больш, што і вучыць вам няма чым, і ня сейце злобу, яе і так удосталь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031