Знайсці
21.03.2024 / 11:453РусŁacБел

Парламент Чэхіі абвясціў Расію самай вялікай пагрозай бяспекі для краіны

Чэшскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што «расійскі тэрарыстычны рэжым» здзяйсняе ваенныя злачынствы і спрабуе пашырыць сферу свайго ўплыву на Украіну і іншыя еўрапейскія краіны. Таму, мяркуюць чэшскія парламентарыі, вельмі важна працягваць дапамагаць Украіне ў яе абароне ад расійскай агрэсіі, піша BILD.

«Спыненне паставак вайсковай тэхнікі прывядзе да заваёвы і спусташэння Украіны расійскім тэрарыстычным рэжымам», — гаворыцца ў рэзалюцыі. 

Раней Чэхія перадала Кіеву баявыя танкі, ударныя верталёты і сістэмы залпавага агню.

Цяпер Прага закупіла каля 800 тысяч артылерыйскіх снарадаў для таго, каб адправіць іх ва Украіну.

Чытайце таксама:

Пяць краінаў ЕС заклікаюць забараніць імпарт збожжа з Беларусі і Расіі

Прэзідэнт Чэхіі распавёў, калі прысутнасць войскаў НАТА ва Украіне не будзе парушаць міжнародныя нормы

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу візаў беларусам і расіянам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
Праўдаруб/адказаць/
21.03.2024
Якая пагроза Чэхіі ад Расіі? Яны нават і блізка супольнай мяжы з імі не маюць. 
0
Прага/адказаць/
21.03.2024
Праўдаруб, у чэхаў, у адрозненні ад беларускіх хатазкрайнікаў, добрая памяць.
0
Не праўдаруб, але карысны ідыёт /адказаць/
21.03.2024
Праўдаруб, для ядзернай зброі межы не патрэбны. Загуглі - Кіселев ядзерны попел
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031