Знайсці
22.02.2024 / 08:5910РусŁacБел

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу візаў беларусам і расіянам

У той жа час Кабінет міністраў павінен стварыць умовы для працы ў Чэхіі апазіцыі або студэнтаў, якія не хочуць мець нічога агульнага з рэжымамі Расіі і Беларусі.

З-за ўварвання ва Украіну Чэшская Рэспубліка больш не будзе выдаваць візы і віды на жыхарства расіянам і беларусам.

Вынясенн дзеяння пастановы па прапанове Міністэрства замежных спраў было ўхвалена ў сераду ўрадам, абвясціў прэм'ер-міністр Пётр Фіала, пішуць Чэшскія навіны

У той жа час Кабінет міністраў павінен стварыць умовы для працы ў Чэхіі апазіцыі або студэнтаў, якія не хочуць мець нічога агульнага з рэжымамі Расіі і Беларусі.

Пастанова ўрада Чэхіі не закране грамадзян, якія ўжо маюць ДНЖ. Акрамя таго, выключэнне складаюць кароткатэрміновыя візы для сваякоў грамадзян Чэхіі.

Забарона на выдачу віз існавала раней, аднак яна была часовая, і заканчвалася 31 сакавіка. Яна распаўсюджвалася таксама на грамадзян Беларусі і Расіі, якія маюць і пашпарт якой-небудзь іншай краіны.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
8
0
Казік/адказаць/
22.02.2024
Магутны адказ Захаду на забойства Навальнага
0
Влад/адказаць/
22.02.2024
Так а зачем проводить конференцию 23-24 марта в Праге тогда?
0
Жора/адказаць/
22.02.2024
Тымчасам у Менску ў крамах прадаецца свежае (канец 2023) чэскае піва. Не ліцэнзія, а зваранае ў Чэхіі, імпартавана афіцыйнымі беларускімі імпарцёрамі наўпрост з Чэхіі.

Вось так - людзей не пускаць на векі вечныя. А гандаль - калі ласка. Чэскія крывадушнікі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера