Знайсці
21.03.2024 / 09:022РусŁacБел

У Мінску і ваколіцах ад сёння пачынаюць прадаваць бярозавік. Цана проста смешная

Аднак пра наяўнасць у продажы лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне.

Купіць напой можна будзе штодня з 10:00 да 19:00 на тэрыторыі лясгаса па вуліцы Баграціёна, 70, піша Blizko.by.

Калі пакупнік прынясе сваю тару, то літр бярозавага соку абыйдзецца яму ў 49 капеек. А напой, разліты работнікамі ў 5-літровыя ПЭТ-бутэлькі, будзе каштаваць 4,61 рубля.

У Мінскім лясгасе папярэдзілі, што рух сокаў залежыць ад надвор'я, а сезон нарыхтоўкі доўжыцца не больш за два тыдні. Таму пра наяўнасць у продажы бярозавіку лепш загадзя ўдакладніць па тэлефоне 8 (017) 350-64-31.

Дарэчы, купіць напой можна будзе і ў лясніцтвах Мінскага лясгаса:

  • Валмянскае лясніцтва (Дзяржынскі раён, в. Скірмантава);
  • Дзяржынскае лясніцтва (Дзяржынск, 1-ы зав. Пратасава, Д. 4);
  • Заслаўскае лясніцтва (Заслаўе, вул. Набярэжная, 43);
  • Кайкаўскае лясніцтва (Мінскі раён, Кайкава, п/а Міханавічы, 103);
  • Навасельскае лясніцтва (Мінскі раён, в. Наваселле, вул. Лясная, 1);
  • Путчынскае доследна-вытворчае лясніцтва (Дзяржынскі раён, а/г. Путчына, вул. Паўночная, 21);
  • Станькаўскае лясніцтва (Дзяржынскі раён, в.Станькава вул. М. Казея, 2).

Чытайце таксама:

Хутка пойдзе бярозавік. Чым ён карысны і як яго правільна збіраць?

Раўгеня — унікальны беларускі «квас», які мог бы стаць нацыянальным брэндам

Кмен — старажытны суперфуд беларусаў. Гісторыя і рэцэпты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Кронан/адказаць/
21.03.2024
А на Лідчыне кошт яшчэ смяшнейшы - 26 капеяк за літр
2
Галина/адказаць/
21.03.2024
4.61 за трёх литровую банку - так смешно с моей зарплатой,что плать хочется.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031