Знайсці
20.03.2024 / 18:537РусŁacБел

«Мы наўмысна дадалі шэраг «пасхалак». Фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі» ад КДБ пракаментаваў спецыяліст, які над ім працуе

У эфіры тэлеканала АНТ учора паказалі, як сцвярджаецца, пашпарт «Новай Беларусі» нібыта з першай пробнай партыі. Ён выдадзены на імя Коласава Генадзя Баляслававіча — неіснуючага персанажа, чыё імя ўяўляе сабой абрэвіятуру КГБ. Па гарачых слядах мы самі разабралі відавочныя «касякі», якія проста кідаліся ў вочы, а цяпер прафесійны каментар Прадстаўніцтву па замежных справах АПКБ даў спецыяліст, які, як сцвярджаецца, над гэтым пашпартам працуе. 

Як сцвярджаецца, у дызайне, прадстаўленым у мінулым годзе грамадству на канферэнцыі «Новая Беларусь», наўмысна былі пакінутыя шматлікія «пасхалкі» і заўважныя толькі спецыялістам недакладнасці:

«Канечне, мы чакалі нечага падобнага, але, як бачыце, прапагандыстам у супрацы з КДБ спатрэбілася больш за паўгода, каб зрабіць адзін экзэмпляр гэтай вельмі далёкай па форме і якасці ад арыгінала «фальшыўкі».

Мы наўмысна дадалі шэраг «пасхалак» — і некаторыя з іх «спрацавалі». Але не ўсе, таму чакаем другую серыю гэтай таннай камедыі», — адзначае спецыяліст.

Пра некаторыя з гэтых недакладнасцяў ён сказаў ужо цяпер. Паводле суразмоўцы, у паказанай па АНТ фальшыўцы папяровая старонка даных замест запланаванай полікарбанатнай, а таўшчыня пашпарту — як у афіцыйнага беларускага, хоць у новага нацыянальнага будзе іншая.

«Цісненне на вокладцы «пашпарта» залацістага колеру — гэта, напэўна, паводле ўяўленняў прапагандыстаў, «дорага-багата». Але дызайнеры, якія працуюць над сапраўдным праектам, не падзяляюць захапленне падобным «савецкім шыкам», — іранізуе спецыяліст.

За некалькі хвілін прагляду ён нібыта налічыў больш за 15 памылак у «новым пашпарце ад КДБ», аднак не ўсе спецыфічныя нюансы сапраўднага праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі цяпер гатовыя раскрыць да рэлізу.

Што да «базы даных», доступ да якой нібыта атрымала КДБ, то яе проста не існуе ў прыродзе. Ніякая з беларускіх структур на гэты момант не збірала персанальныя даныя людзей, якія ў будучым плануюць падацца на новы нацыянальны пашпарт.

Чытайце таксама:

АПК: Ідзе фэйкавая рассылка наконт пашпарта новай Беларусі для збору даных

Што не так з пашпартам «Новай Беларусі» для кэдэбіста, паказаным на АНТ

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
7
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
5
1
Проста жыхар/адказаць/
20.03.2024
Гэбня пашкадавала грошай, каб надрукаваць нармальны муляж. Усе фонды пайшлі вакульчыку на пенсію. Лепш бы раздрукавалі некалькі стыкерпакаў з пакемонамі — для тура самае то, каб пагуляцца перад камерай.
0
Маяковский /адказаць/
20.03.2024
Ну, это же просто красивая открытка. Почему кто-то считает это документом. Мы же взрослые люди и понимаем где игра, а где реальность.
0
Радыёглядач /адказаць/
20.03.2024
Атрымліваецца -- чарговая перамога дэмакратыі над КДБ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031