Знайсці
20.03.2024 / 15:3620РусŁacБел

Еўрапейскі суд зняў санкцыі з «Белшыны»

Еўрапейскі суд зняў санкцыі з ААТ «Белшына», уведзеныя ў снежні 2021 года. Рашэнні апублікаваныя на сайце суда, піша Reform.by.

Фота: Белшына

Суд пастанавіў выключыць «Белшыну» з санкцыйнага спісу, бо Рада ЕС не давяла, што прадпрыемства з'яўляецца істотнай крыніцай даходу для рэжыму Лукашэнкі і праводзіла рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў.

Прымаючы рашэнне аб санкцыях у 2021 годзе, Еўрапейскі суд адзначаў, што гэта адно з вядучых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, буйны вытворца аўтамабільных шын, істотная крыніца даходаў для рэжыму Лукашэнкі. Супрацоўнікаў «Белшыны», якія пратэставалі і баставалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, звольнілі. Такім чынам, «Белшына» нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, абгрунтоўваў суд сваё рашэнне.

Раней паведамлялася, што знятыя санкцыі з гоншчыка «Формулы-1» Мікіты Мазепіна, сына алігарха беларускага паходжання Дзмітрыя Мазепіна. Суд прыйшоў да высновы, што яго сямейная сувязь з бацькам з'яўляецца недастатковай падставай для ўвядзення санкцый.

Чытайце таксама:

Суд ЕС зняў санкцыі з былога гоншчыка «Формулы-1» беларускага паходжання

Завялі крымінальную справу ў адносінах прадстаўнікоў Народных пасольстваў і «Беларусаў замежжа»

У Латвіі заблакавалі сайты «Саўбелкі» і АНТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
13
3
Вот Так бывает/адказаць/
20.03.2024
з санкцыйнага спісу, бо Рада ЕС не давяла, што прадпрыемства з'яўляецца істотнай крыніцай даходу для рэжыму Лукашэнкі і праводзіла рэпрэсіі супраць супрацоўнікаў.

либо договорились на кого-то обменять, либо недоработка нашего правительства в Варшаве.
А вообще, грустно .... Получается нет влияния на полуфашистский режим агрофюрера.
20.03.2024
Упс, еще микросхемки в РФ поставим и заживем!
2
Пан Усялян/адказаць/
20.03.2024
Чарговае пацверджанне, што грошы не смярдзяць... Толькі эканоміка, нічога асабістага... Беларусь ніхто ўжо даўно не трактуе на Захадзе як суб'ект міжнароднага права. Беларусь здадзеная з патрахамі кацапам, і нікому нецікавая. Беларусь, толькі чорная дзірка, праз якую зручна адмываць санкцыйнае бабло і надалей залагоджваць пуціна... Якім-небудзь гішпанцам ці італьянцам глыбока насраць на Беларусь і Украіну, гэта так далёка ад іх... Іх не датычыць вайна і астатнія "дробныя" геапалітычныя пытанні. Беларусь і Украіна аддадзеныя пад кацапаў, як плацёжны сродак, і даўно трактуюцца як выключная сфера ўплыву расейцаў. Таму, панове, застаўце сваі ілюзіі, што нешта зменіцца, што нехта за вас будзе нечым ахвяраваць...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031