Знайсці
20.03.2024 / 14:323РусŁacБел

Суд ЕС зняў санкцыі з былога гоншчыка «Формулы-1» беларускага паходжання

Суд Еўрапейскага саюза адмяніў санкцыі, уведзеныя супраць расійскага гоншчыка аўтамабільнага чэмпіянату «Формула-1» Мікіты Мазепіна, піша Бі-бі-сі.

Фота: Darko Bandic / AP

У сакавіку 2022 года Мікіта Мазепін трапіў у санкцыйныя спісы ЕС у сувязі з тым, што ён выступаў за каманду Haas, якую ў мінулым фінансавала кампанія «Уралкалій», якая часткова належыць бацьку гоншчыка, расійскаму мільярдэру Дзмітрыю Мазепіну.

Дзмітрый Мазепін нарадзіўся ў 1968 годзе ў Мінску, скончыў Мінскую сувораўскую вучэльню. Пасля сканчэння МГІМО ў Маскве доўгі час працаваў у фінансавых структурах Беларусі і Расіі. У 2007 годзе ўзначаліў «Уралхім».

Пасля ўвядзення санкцый Мікіта спыніў удзел у Haas, гэтая каманда таксама скасавала спонсарскую дамову з кампаніяй «Уралкалій».

Еўрапейскі суд вырашыў, што прысутнасць Мазепіна ў санкцыйных спісах не можа быць апраўдана толькі тым фактам, што ягоны бацька абвінавачваецца ў цесным супрацоўніцтве з уладамі Расіі.

«Роднасныя сувязі з бацькам — недастатковая падстава, каб лічыць яго звязаным з бацькам агульнымі інтарэсамі і, такім чынам, пакінуць яго ў гэтых спісах», — сказана ў рашэнні суда.

Суд таксама зазначыў, што Мазепін больш не выступае за Haas, і таму ЕС не можа пакінуць у сіле ўведзеныя супраць яго санкцыі.

Мазепін спрабуе вярнуцца ў «Формулу-1» і таксама аспрэчвае санкцыі, уведзеныя супраць яго Канадай.

У лютым дыпламатычныя крыніцы паведамілі Reuters, што адмену санкцый супраць Мікіты Мазепіна лабіруюць улады Венгрыі — краіны, прэм'ер-міністр якой захоўвае цесныя адносіны з Уладзімірам Пуціным.

У лістападзе мінулага года суд ЕС адмовіўся зняць санкцыі супраць бацькі Мазепіна.

Мікіта Мазепін часта публікуе ў сваіх сацыяльных сетках фатаграфіі, з якіх бачна, што ён вядзе раскошны лад жыцця, у тым ліку ён наведваў ПАР і на верталёце адпраўляўся на лыжныя курорты.

Чытайце таксама:

На Сардзініі знікла яхта расійскага алігарха Мазепіна

Каманда «Формулы-1» Haas скасавала кантракт з расейскім пілотам Мікітам Мазепіным

Уладальнік «Уралхіма» заявіў аб недатычнасці да фінансавання тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
20.03.2024
Он все равно некудышный гонщик. Нет у него таланта.
4
Мазепінец/адказаць/
20.03.2024
Дзякуй ЕС, з Алексіна таксама здыміце, а то курыць няма чаго
20.03.2024
МГІМО - кузніца кадраў ФСБ. Ад санкцый на Белкалій выйграў Уралкалій.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031