Знайсці
19.03.2024 / 21:463РусŁacБел

Праваслаўнага святара з Пінска забралі ў войска, ён служыць у дэсанце

Клірыка праваслаўнага храма Святых Пятра і Фяўронні ў Пінску іерэя Арцемія Мігалевіча адправілі служыць у войска ў той жа самы час, калі хацелі прызваць і каталіцкага святара, заўважыў Katolik.life.

Як высветлілася, першых святароў адправілі служыць у армію яшчэ падчас вясновага прызыву ў 2023 годзе — калі спрабавалі прызваць і вікарыя каталіцкай парафіі ў Навагрудку Дзмітрыя Мальца. Ён тады прыбыў у ваенкамат дзеля адпраўкі ў войска, але адтуль святара накіравалі на медабследаванне, якое ён не прайшоў.

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным пінскім праваслаўным прыходам, ягоны клірык нясе тэрміновую вайсковую службу ўжо 10-ы месяц — гэта значыць, быў адпраўлены ў войска ў траўні 2023-га.

Акурат у той час з'явілася інфармацыя аб рашэнні ўладаў пачаць прызываць на тэрміновую вайсковую службу святароў, аднак меркавалася, што яны будуць праходзіць яе ў транспартных войсках, улічваючы немагчымасць святарам браць у рукі зброю. Але ў выпадку з пінскім святаром гэта аказалася не так — яго адправілі ў паветрана-дэсантныя войскі ў в/ч 92616 у Брэсце.

12 сакавіка група прадстаўнікоў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, дзе служыць клірык, наведала пінскі храм. Гэта быў візіт у адказ, бо да таго царкоўнікі наведалі вайскоўцаў на іх тэрыторыі.

Арцемій Мігалевіч родам з Лунінца, раней граў у аркестры. На здымку ён у вайсковай форме, у акулярах.

Цяпер у Беларусі праходзіць новая прызыўная кампанія. Адносна прызыву святароў вясной 2024 года — як каталіцкіх, так і праваслаўных — публічнай інфармацыі пакуль няма. 

Чытайце таксама:

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
13
0
Пытанні/адказаць/
20.03.2024
Носіць акуляры і служыць у дэсанце? У савецкія часы такога не магло быць. Што ж гэта за армія і які гэта дэсант?
4
Maximus /адказаць/
20.03.2024
Ну забрали и забрали. Что в нем уникального? Попы РПЦ любят кадилом помахать перед танками, пушками и пр ломом, вот пускай теперь и машет. ,,Духовно крепнет в своей вере".
0
Адказы1/адказаць/
20.03.2024
Пытанні, это тараканья армия
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031