Знайсці
19.03.2024 / 19:497РусŁacБел

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў указ аб статусе беларускага касманаўта, паведаміла прэс-служба палітыка. Гэты дакумент замацоўвае правы і абавязкі касманаўта Рэспублікі Беларусь, які мае ў краіне неўзабаве з'явіцца пасля хутка запланаванага палёту ў космас Марыны Васілеўскай.

Марыя Васілеўская рыхтуецца да палёту ў космас

Паведамляецца, што ўказ прынялі для вызначэння прававога становішча беларускіх касманаўтаў і прыраўнаваных да іх асоб, улічваючы рэалізацыю першага ў гісторыі суверэннай Беларусі праекта па касмічным палёце.

Марына Васілеўская збіраецца стартаваць на Міжнародную касмічную станцыю з касмадрома Байканур 21 сакавіка.

У дакуменце адзначаецца, што статус касманаўта прысвойваецца грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які здзейсніў касмічны палёт, а таксама ягонаму дублёру. То-бок касманаўтам у Беларусі можна стаць, нават не пабываўшы ў космасе. 

Для асоб са статусам беларускага касманаўта прадугледжваецца шэраг ільгот і прэферэнцый, у тым ліку захаванне займанай пасады, медабслугоўванне ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры, пенсійнае забеспячэнне, дзяржпадтрымка пры будаўніцтве жылля.

Асобна ва ўказе адзначаецца, што касманаўт павінен «адпавядаць свайму высокаму званню», мець «цвёрдую грамадзянскую пазіцыю», браць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, а таксама годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

У сучасным кантэксце гэта відавочна азначае абавязак стаяць на праўладных пазіцыях і актыўна ўдзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Японцы спрабавалі запусціць прыватную касмічную ракету, але яна ўзарвалася

Беларускі гадзіннік з касмічным дызайнам атрымаў прэстыжную прэмію

Каля памежнага пункта пропуску «Прывалка» зноў сабралі і некуды звезлі ўсе ровары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13
0
Бобр/адказаць/
19.03.2024
Один из космонавтов поддержал бчб флаг, из за этого сделали оговорку о твердой позиции?))
4
дзядок/адказаць/
19.03.2024
Рызыкуе спадарыня Васілеўская! Ракета ж, пэўна, расійская. Там жа сёння простыя самалёты падаюць.
0
Марина/адказаць/
20.03.2024
Твердая позиция совсем другая. Спасать детей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031