© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Базы каментаў МУС рабіў, але не вельмі бачна, што ГУБАЗіК імі карыстаецца. Іх "улікі" звычайна тыя невыдаленыя (!) паведамленні, якія яны наскрыншоцілі з вашага акаўнта. Часам з папярэдняга зараз выдаленага, калі яны ведаюць, што ён ваш.
Тут і прычына ўсё ж такі выдаляць паведамленні. Выдаленыя паведамленні яны не выставяць як "правапарушэнне, якое працягваецца". Няма сэнсу спрашчаць ім справу.
Ну і правільна не толькі добра пачысціць старыя акаўнты, але і перастварыць іх.
2. Акрамя пошуку ў тэлеграме на кампутары, рэшткі старога чата можна знайсці пошукам і ў тэлеграме ў тэлефоне, пошукам па назве чата, па словам, якія пісалі ў чаце, праглядам па медыя (фота і відэа) на тыя даты, пераходам па старой спасылцы ў той чат, або ў экспарце ўсіх даных акаўнта ў версіі на кампутары. Калі адразу не знайшлі той чат, ён можа вылезці і пазней.
Такія падыходы выкарыстоўваюцца карнікамі (шукаюць па словам, сярод паведамленняў 2020 г.), таму лепш займіцеся гэтым самастойна, не толькі калі ўбачылі стары невыдалены чат.
3. Абавязковы момант, што нельга "проста" выдаліць чат і/або пачысціць гісторыю адной кнопкаю, трэба перад гэтым выдаліць кожнае сваё паведамленне. Інакш яны застануцца ў копіях іншых удзельнікаў і вы будзеце залежыць ад іх адносін да бяспецы.
4. Менавіта таму лепш усяго ўсе такія чаты пачысціць усім удзельнікам па гэтай методзе. Не толькі тым, хто застаўся ў Беларусі, бо акаўнты іншых могуць быць захоплены і інш.