Знайсці
16.03.2024 / 19:349РусŁacБел

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме

«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра патэнцыйную небяспеку, якая можа чакаць беларускіх карыстальнікаў тэлеграма. Паводле іх, у версіі тэлеграма для ПК у некаторых карыстальнікаў з'яўляюцца старыя чаты, з якіх яны даўно выйшлі. У профілі такіх чатаў напісана «група недаступная», але пры гэтым адлюстроўваюцца ўсе паведамленні да моманту, пакуль чат не стаў суперсуполкай (адміны ў чаце сталі ананімнымі).

Каб даць гэтаму рады, «Кіберпартызаны» прапануюць наступны алгарытм:

1) запусціце тэлеграм на ПК і ўважліва паглядзіце спіс чатаў;

2) калі выявілі чат, з якога вы раней выйшлі, з пазнакай «група недаступная»:

  • уручную выдаліце ўсе свае паведамленні ў гэтым чаце;
  • выдаліце ўсе чужыя паведамленні;
  • выдаліце сам чат.

Выдаліць такі «недаступны чат» можна толькі ў сябе, у іншых удзельнікаў ён застанецца. Таму варта звязацца з усімі ўдзельнікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі, каб яны таксама выдалілі гэты чат.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» ўзламалі звесткі расійскага прадпрыемства па вытворчасці дронаў — і перадалі ўкраінцам

«Кіберпартызаны» расказалі пра новы спосаб махлярства ў тэлеграме

Кіберпартызаны ўзламалі БелТА

«Кіберпартызаны» стварылі кліент Telegram для iOS. Што ён умее і чаму пакуль недаступны для беларусаў унутры краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
4
0
Суперкіберпартызан/адказаць/
16.03.2024
Справа не толькі ў публічных чатах, але і ў прыватных, рэшткі якіх могуць знайсці ў вас або іншых удзельнікаў.

Базы каментаў МУС рабіў, але не вельмі бачна, што ГУБАЗіК імі карыстаецца. Іх "улікі" звычайна тыя невыдаленыя (!) паведамленні, якія яны наскрыншоцілі з вашага акаўнта. Часам з папярэдняга зараз выдаленага, калі яны ведаюць, што ён ваш.
Тут і прычына ўсё ж такі выдаляць паведамленні. Выдаленыя паведамленні яны не выставяць як "правапарушэнне, якое працягваецца". Няма сэнсу спрашчаць ім справу.

Ну і правільна не толькі добра пачысціць старыя акаўнты, але і перастварыць іх.

0
Cyber Division/адказаць/
17.03.2024
Telegram сам по себе и есть один баг. Взять хотя бы то, что в нём сквозное шифрование сообщений не включено по умолчанию. Если хотите быть в безопасности и не сливать информацию ОАЦ и ФСБ, пользуйтесь секретными мессенджерами типа Briar.
18.03.2024
решето дурова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031