Знайсці
16.03.2024 / 16:158РусŁacБел

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ

Вязынка — адно з найпрыгажэйшых і найрамантычнейшых месцаў пад Мінскам. Музей Янкі Купалы, размешчаны ў гэтай вёсачцы, наведвалі і наведваюць не толькі школьнікі, але і дарослыя. Асаблівы шарм лакацыі надавалі старыя дрэвы, якія, мудрагеліста выгнуўшыся, звісалі над ракой. Аднак днямі стала вядома, што гэтыя самыя дрэвы спілавалі, піша «Анлайнер». 

«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае фатограф Валерый Вядрэнка, які падзяліўся ў фэйсбуку здымкамі пнёў.

Тэрыторыя выглядае цяпер і сапраўды асірацелай. Як раней ужо дакладна не будзе.

«Анлайнер» даведаўся, чаму былі спілаваныя дрэвы, якія ўспрымаліся як неад'емная частка Вязынкі.

«Дрэвы, на жаль, былі ў вельмі дрэнным, аварыйным стане. Гэта засведчыла спецыяльнае абследаванне, ёсць заключэнне. Да бяды было рукой падаць. Але, як той казаў, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем праводзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе ахвотныя змогуць далучыцца», — расказалі ў музеі.

А такой Вязынка была ў 2019 годзе.

Чытайце таксама:

У Вязынцы высякаюць старыя дрэвы. Знішчылі ліпы, пасаджаныя ўдавой Янкі Купалы

«Выглядалі здаровымі». У «Мядзвежыне» высеклі цэлую дзялянку дрэў, мясцовыя не разумеюць чаму

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
24
5
Пила/адказаць/
17.03.2024
Тебя лечить надо током! А утонул бы человек - упал с этого гнилого дерева ты вонял бы на весь кишлак.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.03.2024
Пила

Ты эти кишлаки хот раз видел, расист?Погляди на свои полусгнившие кишлаки с толчками на улице 5 км от города. А в их кишлаках готовят лучше, чем в твоих ресторанах.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.03.2024
Пила,

Сяди дома, бойся дышать, утопающий. Это каким забитым кретином надо быть, чтобы такое в голову пришло, глядя на фото.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031