Знайсці
14.03.2024 / 19:122РусŁacБел

Ствараецца Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі

Лукашэнка падпісаў указ № 96 «Аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь», паведаміла ягоная прэс-служба.

Дакументам прадугледжана рэарганізацыя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Пасля зліцця на іх базе з'явіцца адзіны цэнтр, падпарадкаваны адміністрацыі Лукашэнкі.

У прэс-службе ўдакладнілі, што гэта аб'яднанне дазволіць аб'яднаць кадравыя, навуковыя і тэхналагічныя магчымасці дзвюх структур, выключыць дубляванне функцый і павысіць эфектыўнасць працы.

Пры гэтым у Цэнтра з'явяцца два новыя паўнамоцтвы.

Першае — распрацоўка найбольш важных прававых актаў з ужываннем пакетнага прынцыпу. Напрыклад, адначасовая падрыхтоўка праектаў закона і звязаных з ім актаў Лукашэнкі.

Другое — правядзенне па даручэнні Лукашэнкі або яго адміністрацыі дадатковай экспертызы ўсіх відаў прававых актаў.

Кіраваць дзейнасцю цэнтра будзе адміністрацыя Лукашэнкі, стварыць яго плануюць да 1 ліпеня 2024 года.

Чытайце таксама:

«Лукашэнку называлі «луноликий». Пракурор, што далучыўся да «Байпола», пра падзел калоній, цэнтральны апарат Генпракуратуры і жнівень-2020

Што вядома пра сям'ю новага адказнага за эканоміку ў адміністрацыі Лукашэнкі

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
14.03.2024
Вадима Ипатова перед пенсией сплавили в депутаты, чтобы не сокращать...
0
Голованов/адказаць/
14.03.2024
Так там же два центра выполняют разную работу. Как можно объединить слона и моську? Какой дурак придумал эту конструкцию? Странно, похоже на какую-то личную гадость.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031