Знайсці
14.03.2024 / 14:366РусŁacБел

Сілавікі з пачатку 2024 года стрэслі з «грамадзян-экстрэмістаў» 356 тысяч даляраў «добраахвотных ахвяраванняў»

Выяўлена 260 чалавек, якія ажыццявілі пераводы «экстрэмісцкім фондам», заяўляюць у МУС.

Аляксандр Зіязэтдзінаў спрабаваў адкупіцца 31 біткойнам (сёння адзін біткойн каштуе 72 тысячы даляраў), але не дапамагло. Яму пагражае да 15 гадоў. Скрын відэа дзяржТБ

МУС заяўляе, што на пастаяннай аснове рэалізуе комплекс мерапрыемстваў з мэтай процідзеяння экстрэмізму і супрацьдзеяння нібыта акцыям «прамых дзеянняў», дыверсій, іншых дэструктыўных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Так толькі з пачатку года выявілі 260 асоб, якія ажыццявілі пераводы грошай на рахункі «экстрэмісцкіх» фармаванняў на агульную суму больш за 5 000 даляраў.

Адпаведна гэтыя людзі «добраахвотна пералічылі» розным праўладным сацыяльным фондам і медустановам звыш 356 000 даляраў.

Так, з пачатку 2024 г. Мсціслаўская спецыяльная школа-інтэрнат атрымала такіх ахвяраванняў на 120 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Мільёны даляраў. Колькі ўлады стрэслі з людзей за данаты ў 2023 годзе

Мінчука судзяць за данаты. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі

ГУБАЗіК затрымаў прадаўца аўтазапчастак — за данат 10$ 

Суд у Гомелі прысудзіў мясцоваму жыхару тры гады хатняй хіміі за данат у «Байсол»

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Сёння пачынаецца чарговы суд над айцішнікам за данаты. Не дапамаглі ні шматсоттысячны водкуп, ні прашэнне аб памілаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
14.03.2024
Słabaviki
Cheura
Karniki
łukanoidy
Słužbovyja złačyncy
Chreniki
Musy
0
Абменны фонд /адказаць/
14.03.2024
Лёлік з-пад Лімасола, нн ужо нічога не дапаможа
14.03.2024
Лічыце, што аформілі сабе крэдыт, я лічу, што ня ўсе грошы трэба паварочваць. Так, мая калега па працы напісала данос, што я дапамагла зрабіць ёй данат. Гэта яна зрабіла, бо гатова здаваць каго заўгодна, калі каленкі пачынаюць трэсьціся. Лічу, што тое, што яна ім сплаціла, павінна быць выключна за яе кошт.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930