Знайсці
13.03.2024 / 17:54РусŁacБел

Мінская ДАІ прапануе паведамляць пра «кінуты» транспарт праз спецыяльны бот

Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што цяпер паведамляць міліцыі пра даўно не эксплуатаваныя транспартныя сродкі можна праз спецыяльны тэлеграм-бот. Сам па сабе ён быў запушчаны раней, і з дапамогай яго можна было паведамляць ДАІ пра праблемныя ўчасткі дарог. Цяпер жа функцыі пашырылі.

Для таго, каб данесці інфармацыю да дарожнай міліцыі, неабходна ў чат-бот @Pomoghet_bot адправіць паведамленне з пазначэннем адраса стаянкі даўно неэксплутаванага транспартнага сродку і яго фота.

Неэксплутаваны транспартны сродак — гэта аўтамабіль, на якім, напрыклад, няма шкла ў салоне, колаў, элементаў кузава, ці часткі машыны дэфармаваныя, а таму на ім нельга ездзіць.

«Да катэгорыі неэксплутаваных таксама належыць транспартны сродак, які не эксплуатуецца больш за шэсць месяцаў з дня заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і не падтрымліваецца ў належным стане, які дапускае магчымасць яго ўдзелу ў дарожным руху і эксплуатацыі», — адзначылі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска легкавік наехаў на святлафор. У машыны вырвала пярэднія колы

70-гадоваму кіроўцу ў Маладзечне стала блага за рулём, ён урэзаўся ў дрэва і памёр

Ужо праз месяц правы кіроўцы пачнуць выдаваць на 20 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031