Знайсці
12.03.2024 / 20:102РусŁacБел

Мінспорту прапануе правяраць экскурсаводаў на датычнасць да «рэабілітацыі нацызму» і «адмаўлення генацыду»

Міністэрства спорту і турызму Беларусі прапануе чарговы раз змяніць патрабаванні па атэстацыі экскурсаводаў. Ведамства ініцыявала грамадскае абмеркаванне зменаў у пастановы Савета міністраў, якія рэгулююць экскурсійны бізнес, піша Sputnik.

Мемарыял у Хатыні. Фота: Wikimedia Commons

Міністэрства завастрае ўвагу на неабходнасць яшчэ большага ўзмацнення ідэалагічных патрабаванняў да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў:

«Гэтыя асобы ў сілу сваіх прафесійных і этычных патрабаванняў абавязаныя праяўляць павагу да гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, таксама як фарміраваць уяўленне пра Рэспубліку Беларусь як пра краіну, прывабную для турыстаў і экскурсантаў, не дапускаючы суб'ектыўных некарэктных выказванняў пра краіну», — гаворыцца ў абгрунтаванні зменаў.

Акрамя таго, прапануецца пашырыць спіс крымінальных злачынстваў, на дачыненне да якіх правяраюць тых, хто хоча атэставацца як экскурсавод або гід-перакладчык. У пералік хочуць уключыць артыкулы 130-1 і 130-2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рэабілітацыя нацызму і адмаўленне генацыду беларускага народа).

«Гэтыя меры накіраваныя на прафілактычную працу з экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі і закліканыя ўзмацніць іх адказнасць у мэтах недапушчэння скажэння фактаў гісторыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», — тлумачыць Мінспорту.

За парушэнне патрабаванняў прапануецца пазбаўляць экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў права працаваць у гэтай сферы на пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Турбізнэс наракае, што з-за дзяржаўных абмежаванняў яму не хапае экскурсаводаў

У Карэлічах арыштавалі экскурсавода Юрыя Красоўскага. Для яго гэта ўжо чацвёрты раз

«Недапушчэнне пры правядзенні экскурсій суб'ектыўных некарэктных ацэнак». Мінспорту вызначыла патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
Расейскі генацыд у Курапатах/адказаць/
12.03.2024
Усіх чыноўнікаў міністэрства спорту і турызму трэба праверыць на датычнасць да адмаўлення сталінска-расейска генацыду беларусаў у Курапатах. Дзясяткі, а можа і сотні тысяч беларусаў расстраляна ворганамі расейскага НКВД у адных толькі Курапатах. А такіх месцаў савецкіх расстрэлаў беларусаў шмат па ўсёй Беларусі. У Курапатах расейскае НКВД дарэчы расстрэльвала не толькі беларускіх паэтаў, але і беларускіх чыноўнікаў.
0
Paliašuk/адказаць/
12.03.2024
Турызм недалёкай будучыні: групу сустракае куратар-гэбнюк і раздае ўсім аўдыёгіды з выверанай, без скажэнняў і суб'ектыўных ацэнак інфармацыяй пра генацыд беларускага народа (з перабіўкамі на хіты г.сялук). Экскурсія праходзіць пад канвоем. Турыстычная прывабнасць краіны для жыцця павысіцца толькі так!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031